wd wp Пошук:

Уладзімір Яўгенавіч Аўсейчык

Уладзімір Яўгенавіч Аўсейчык (нар. 15 студзеня 1985 года ў в. Салаўіха Пастаўскага раёна) — беларускі гісторык, этнограф, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў ў 2007 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2008-2012 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія» абараніў 28 лістапада 2013 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Эвалюцыя пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння ў ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя». Навуковы кіраўнік - Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка.

З 2007 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта ў 2007-2014 гадах, загадчыкам кафедры архітэктуры інжынерна-будаўнічага факультэта ў 2014-2018 гадах, з 2018 года працуе на пасадзе дацэнта кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням этнаграфіі, гісторыі Беларусі ХХ-ХХІ стагоддзяў, гістарычнага краязнаўства Паўночнай Беларусі і інш. Праводзіць самастойныя палявыя этнаграфічныя даследаванні Беларускага Падзвіння. Ён упершыню ў айчыннай этнаграфіі прасачыў эвалюцыю пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння ў ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, вызначыў фактары яе эвалюцыі, прасачыў дынаміку і раскрыў асноўныя напрамкі змен у пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння, ахарактарызаваў сучасны стан, выявіў лакальныя адрозненні ў пахавальных і памінальных абрадах беларусаў Падзвіння і інш.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Вучэбна-метадычныя выданні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»