wd wp Пошук:

Уладзімір Цвірка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сурко. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цвірка.

Магіла Уладзіміра Цвіркі

Уладзімір Цвірка, сапр.: Вадзім Сурко (2 студзеня 1928, в. Беражна, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 15 сакавіка 1992) — дзеяч беларускай эміграцыі.

Біяграфія

У час Другой сусветнай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі, вучыўся ў Баранавіцкай прагімназіі. З лета 1944 года ў Германіі. Пасля вайны скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу (1947), удзельнічаў у скаўцкім руху. Рэдактар скаўцкага часопіса «Наперад!»[1]. Выехаў у Вялікабрытанію, працаваў на вугальных шахтах. Скончыў факультэт сацыяльных навук Лювенскага ўніверсітэта (1954). З 1954 года супрацоўнік радыё «Вызваленне» ў Мюнхене, у 1956—1968 гадах — галоўны рэдактар беларускай секцыі. У сярэдзіне 1980-х захварэў на рак горла. Пахаваны на мюнхенскіх могілках Вестфрыдгоф.

Зноскі

  1. Лозка А.Ю. Беларускі скаўтынг. — Мінск: Полымя, 1997. — 188 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-07-0213-3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вестфрыдгоф
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка