wd wp Пошук:

Уладзімір Фёдаравіч Прусак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прусак. Уладзімір Фёдаравіч Прусак (1846 — 1917) — расійскі інжынер-архітэктар. Брат архітэктара Яўгена Прусака[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1846 годзе. Родам з віцебскіх мяшчанаў[2]. Рана страціў бацьку[3]. Выхоўваўся ў Віцебскай гімназіі. Як лепшы вучань гімназіі быў адпраўлены за кошт земства ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча[2], у якое паступіў у 1863 годзе. Скончыў у 1868 годзе курс з чынам X класу, пры чым за выдатныя поспехі запісаны на мармуровую дошку[1].

Прафесійная дзейнасць

Па сканчэнні курса быў пакінуты пры Будаўнічым вучылішчы і ў той самы час (да 1869 года) складаўся на службе ў галоўным таварыстве расійскіх чыгунак памочнікам начальніка 6-га ўчастка Мікалаеўскай чыгункі[1]. З 1869 па 1870 год займаў пасаду начальніка 1-й дыстанцыі Ражска-Маршанскай чыгункі(руск.) бел., а з 1870 па 1878 год быў начальнікам III участка Маскоўска-Яраслаўскай чыгункі(руск.) бел.. У 1871 годзе атрымаў званне інжынера-архітэктара[1].

Не жадаючы працягваць гэты род службы, У. Прусак пераехаў у Санкт-Пецярбург і паступіў у санкт-пецярбургскую гарадскую ўправу гарадскім архітэктарам па асведчанні гандлёвых фабрычных і заводскіх устаноў, а потым — памочнікам справавода будаўнічага аддзялення і справаводам інвентарнага стала[1].

З 1885 года і прынамсі да 1892 года складаўся членам ацэначнай камісіі пры праўленні санкт-пецярбургскага крэдытнага таварыства і ў той самы час займаўся прыватнымі пабудовамі[1][4].

Творчасць

З выкананых ім пабудоў варта адзначыць цэлы шэраг запасных станцыйных і пад’язных рэйкавых чыгуначных шляхоў (да 50 вёрстаў) з землянымі і іншымі працамі, пабудову чыгуначных мостаў (драўляных — 28, жалезных — 14) і мноства абывацельскіх дамоў, галоўным чынам, у Пецярбургу[1].

Асобныя творы

У Санкт-Пецярбургу

Асабняк А. М. Вінаградава

Іншае

Грамадская дзейнасць

Член Пецярбургскага таварыства архітэктараў(руск.) бел. с 1887 года. Галосны Гарадской думы г. Санкт-Пецярбурга ў 1889—1893 гадах[15].

Архітэктар не захапляўся палітыкай, але пад уплывам рэвалюцыйных падзей 1905 года ён аформіў свае разважанні па пытаннях сацыяльна-палітычнага ладу Расіі і выступіў з прамовай, якую апублікаваў у пачатку 1906 года з прапановай папярэдняга абмеркавання закранутых у ёй палажэнняў да дня склікання Дзяржаўнай Думы[17]. У палітыцы Уладзімір Фёдаравіч стаяў на ўмераных пазіцыях, блізкіх да праграмы канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі[3]

Сям’я

Быў жанаты з Ганнай Ціханаўнай, родам з кранштацкіх мяшчанаў, яе бацькі былі з прыгонных сялян гр. Шарамецева, з яго палтаўскіх вотчын[3]. Мелі чатырох дзяцей, у тым ліку:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 277
  2. 1 2 3 Пруссак Анна Владимировна (руск.)
  3. 1 2 3 4 Е. Н. ГРУЗДЕВА. АННА ВЛАДИМИРОВНА ПРУССАК — ИСТОЧНИКОВЕД И УЧЕНЫЙ ПЕТЕРБУРГСКОЙ ИСТОРИЧЕСКОЙ ШКОЛЫ НАЧАЛА XX в. (материалы к биографии) (руск.)
  4. Пабудовы аўтарства У. Ф. Прусака ў Санкт-Пецярбургу (руск.)
  5. Верейская ул., 29 (руск.)
  6. Воронежская ул., 12 (руск.)
  7. Воронежская ул., 14 (руск.)
  8. 6-я Красноармейская ул., 6 (руск.)
  9. Малодетскосельский пр., 15 (руск.)
  10. Мира ул., 7 (руск.)
  11. Псковская ул., 19-21 (руск.)
  12. 8-я Советская ул., 12 (руск.)
  13. Суворовский пр., 7/4-я Советская ул., 19 (руск.)
  14. Таврическая ул., 29 (руск.)
  15. 1 2 Пруссак Владимир Федорович (руск.)
  16. Пруссак Дмитрий Константинович (руск.)
  17. Речь «Народникам» (сказанная инженер-архитектором В. Ф. Пруссаком 6 декабря 1905 г.). [СПб.], 1906.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай