wd wp Пошук:

Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч

Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч (нар. 1 ліпеня 1942, в. Лышчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці — 7 ліпеня 1994) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры.

Біяграфія

Скончыў СШ № 1 г. Брэста, працаваў фрэзероўшчыкам на прадпрыемстве. У 1960—1965 гадах навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Па атрыманні дыплома працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 20 г. Брэста, з 1969 года — кансультантам Дома палітычнай асветы, на партыйнай рабоце на розных пасадах. У 1975—1978 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. З 1978 года — лектар Брэсцкага абкама КПБ. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Руска-беларускія культурныя сувязі другой паловы ХІХ стагоддзя».

З 1981 года — загадчык кафедры навуковага камунізму Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1984 годзе стаў загадчыкам кафедры гісторыі КПСС Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна; дацэнт, у 1991—1992 гадах — прарэктар па навуковай рабоце. Дзякуючы яго энергіі і настойлівасці, у 1989 годзе пачалася праца па стварэнні гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Арганізатар і ідэйны натхняльнік гістфака, Уладзімір Ульянавіч стаў загадчыкам кафедры гісторыі, а пасля яе падзелу — загадчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі і гісторыі сусветнай культуры.

Вучонае званне прафесара атрымаў у 1991 годзе. Са снежня 1992 года — дэкан гістарычнага факультэта. Уладзімір Ульянавіч вёў актыўную грамадскую работу, быў членам выканкама Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. У чэрвенi 1987 года быў абраны першым старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Савецкага (з 1991 года Беларускага) фонду культуры.

Памёр 7 ліпеня 1994 года, пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска».

16-17 лістапада 2007 года гістарычны факультэт БрДУ iмя А. С. Пушкіна правёў ІІІ Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную памяці прафесара У. У. Мелішкевіча.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў праблемы гісторыі культуры, беларуска-расійска-ўкраінскіх адносін. Зрабіў больш за 100 навуковых публікацый.

Працы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лышчыцах
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках «Плоска»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэканы гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»