wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Ціток

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціток. Уладзімір Уладзіміравіч Ціток (нар. 25 кастрычніка 1959, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2002).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт ім. У. І. Леніна (1981).

З 1983 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН БССР, з 2007 — загадчык лабараторыі. З 2009 года дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі[1].

Узнагароды

Міждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» (2015) за цыкл работ і распрацовак «„Бэз Перамогі“ як інструмент выкарыстання калекцый дэкаратыўных раслін батанічных садоў краін СНД для адлюстравання гераічнага мінулага савецкага народа і фарміравання патрыятызму».

Навуковая дзейнасць

Даследаваў генетычны і селекцыйны патэнцыял роду Linum на аснове распрацоўкі многотестовых малекулярна-генетычных і фізіка-хімічных метадаў аналізу. Абгрунтаваў і распрацаваў генетычныя прынцыпы біяэнергетычнай канцэпцыі гетэрозісу, якая дазваляе пашырыць уяўленні аб механізме фарміравання гібрыднай магутнасці пры атрыманні высокапрадуктыўных гібрыдаў сельскагаспадарчых культур і стварыць базу для практычнага выкарыстання атрыманых дадзеных у селекцыйным працэсе лёну, тамата, пшаніцы, трыцікале і іншых культур, ідэнтыфікацыі і аналізу стваранай у Рэспубліцы Беларусь ільнопрадукцыі. Значна пашырыў даследаванні рэдкіх і знікаючых відаў раслін прыроднай флоры Беларусі, лекавых, рэзка-араматычных, кармавых і біяэнергетычных раслін.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 18 гатункаў раслін, 4 патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ЦІТОК Уладзімір Уладзіміравіч
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»