wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Кулічэнка

Уладзімір Кулічэнка (18 лютага 1960, Мінск, БССР) — беларускі рускамоўны пісьменнік. Піша ў жанрах «навуковая фантастыка» і «проза для дзяцей»[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і афіцэра у Мiнску. У 1967 годзе сям’я пераехала ў Маскву па новым месцы службы бацькі, у 1972 годзе — на касмадром Байканур (Казахстан). У 1982 годзе скончыў бібліятэчны факультэт Ленінградскага інстытута культуры[2].

Вайсковую службу праходзіў у мотастралковым палку ў Мурманску[3]. Пасля службы ў войску з 1984 па 1986 год працаваў карэктарам у рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле БЕЛНДІНТІ (Беларускі інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі). З 1986 па 1998 год працаваў загадчыкам філіялу (с/к «Раўбічы») у Беларускай рэспубліканскай бібліятэцы па фізічнай культуры і спорту[4].

Творчасць

Пачаў друкавацца ў 1979 годзе ў ленінградскіх газетах (эсэ, літаратурныя замалёўкі, нарысы).

У 1984 годзе ў эфіры Беларускага радыё прагучалі яго першыя казкі для дзяцей. Апроч напісання радыёказак выпусціў таксама шэраг кніг для дзяцей[4]. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў у перыёдыцы. У 1994 годзе выйшла першая кніжная публікацыя — фантастычная аповесць “Катамаран «Уцякач»[2], якую аўтар напісаў яшчэ ў 1986 годзе[3]. У 1998 годзе была апублікавана аповесць-казка «Следства па справе шкляных чалавечкаў». У 2004 годзе у часопісе «Искатель» апублікавана аповесць «Клуб горада N».

З 2007 года з’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі, узначальвае секцыю «Прыгоды і фантастыка». Па выніках творчай дзейнасці ў 2009 годзе вылучаны на сушуканне прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі ў жанры «навуковая фантастыка». З 1 сакавіка 2010 года — старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі літаратурны фонд»[1].

У 2010 годзе старшыня секцыі «Прыгоды і фантастыка» СПБ Уладзімір Кулічэнка ўзначальваў журы конкурсу маладых літаратараў «Новая беларуская фантастыка», які праводзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі з мэтай прыцягнуць увагу чытачоў да беларускай фантастычнай літаратуры і адкрыць новых таленавітых аўтараў[5][6].

Уладзімір Кулічэнка — аўтар 15 кніг агульным накладам больш за 70 тысяч асобнікаў. Сярод самых вядомых — «Катамаран „Уцякач“», «Следства па справе шкляных чалавечкаў», «Доктар Васількоў і Уладар ночы», «Мех Каменнай старой»[7].

Бібіліяграфія

Год Загаловак (па-беларуску) Загаловак (арыгінал) Тлумачэнне
1998Следства па справе шкляных чалавечкаўСледствие по делу стеклянных человечковаповесць-казка: для мал. шк. ўзросту
2009Клуб горада NКлуб города Nзборнік; раман
2013Інтэрнэт-хлопчыкИнтернет-мальчикпазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту
2013Інтэрнэт-жаўнерИнтернет-солдатпазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту
2013Інтэрнэт-шпікИнтернет-сыщикпазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту
2014Салдат Сліўка ў камп’ютарным горадзеСолдат Сливка в компьютерном городераман
2015Чароўныя акуляры цётачкі АмалііВолшебные очки тетушки Амалиифант. аповесць: для сяр. шк. ўзросту
2015Незвычайнае плаванне капітана ТрумбальдаНеобыкновенное плавание капитана Трумбальдапрыгод. аповесць: для сяр. шк. ўзросту
2016Бронзавы певеньБронзовый петухзборнік аповесцяў для сяр. шк. узросту. — Выд «Беларусь». — 384 стар., іл.
2019Доктар Васількоў і Ўладар ночыДоктор Васильков и Повелитель ночифэнтэзійная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 271 стар.
2019Мех Каменнай старойМешок Каменной старухифэнтэзійная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 391 стар.
2019«Зорны атлас» нябеснай феі«Звёздный атлас» небесной феифэнтэзійная аповесць (першая частка дылогіі): для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 208 стар.

Зноскі

  1. 1 2 Владимир Куличенко(руск.) . Лаборатория Фантастики. Праверана 7 лютага 2015.
  2. 1 2 Апанасенок В.. В детской литературе – недетская конкуренция(руск.)  (недаступная спасылка). 7 Дней (23 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
  3. 1 2 Дубінская К.. Писатель Владимир Куличенко: «Книга будет жить, детская тем более»(руск.)  (недаступная спасылка). Минск-Новости (2 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 15 красавіка 2020.
  4. 1 2 Куличенко, Владимир Владимирович(руск.) . Академик. Праверана 7 лютага 2015.
  5. Алег Грушэцкі Скрозь часы да далёкіх зорак // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 3 кастрычніка 2014. — № 39. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2014.
  6. Зінаіда Дудзюк Таямнічыя пячоры // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 9 студзеня 2015. — В. 4801. — № 1. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2015.
  7. Крупенькова В.. «Писать просто – непросто». Детский автор Владимир Куличенко – о героях нашего времени, любви подростков к хоррорам и секретах «Гарри Поттера»(руск.)  (недаступная спасылка). Знамя юности (2 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2020. Праверана 27 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі