wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камінскі.

Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі (18 красавіка 1950, в. Цна, Мінскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі велагоншчык. Заслужаны майстар спорту СССР (1976). Кандыдат педагагічных навук (1992).

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Цна Мінскага раёна. Быў трэцім сынам у сям’і, старэйшыя браты — Леанід і Анатоль — таксама займаліся веласпортам. Вучыўся ў Дубаўлянскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў двух кіламетрах ад роднай вёскі.

Скончыў у 1980 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры. Алімпійскі чэмпіён Летняй алімпіяды 1976 года ў Манрэалі (Канада) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км; чэмпіён свету (1977, Сан-Крыстобаль, Венесуэла); сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1974, г. Манрэаль, Канада; 1975, г. Метэ, Бельгія; 1978, г. Кёльн, ФРГ), чэмпіён СССР (1976—1978, 1980) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км. З 1980 года ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. З 1996 года галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веласпорце.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Велагоншчыкі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па веласпорце
Катэгорыя·Велагоншчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па трэкавых велагонках
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Велагоншчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР