.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верамеенка. Уладзімір Уладзіміравіч Верамеенка (нар. 21 ліпеня 1984, Гомель) — беларускі баскетбаліст.
Кар’ера баскетбаліста пачалася ў родным Гомелі ў 1998 годзе. Наступныя тры гады Уладзімір правёў у Беларусі, змяняючы РШВСМ на гомельскі «Сож» і «Спартак-кандытар». У 2002 годзе перабраўся ў Расію: 2 гады аддаў саратаўскаму «Аўтадору» і яшчэ 2 «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. Менавіта з піцерцамі ён стаў пераможцам Еўралігі ФІБА, паказаўшы статыстыку ў 12,6 ачкі і 5,5 падборы. у 2006 годзе быў задрафтаваны камандай NBA «Washington Wizards», але гулец вырашыў працягнуць кар’еру ў «Дынама». Паслятаго як каманда была прызнана банкрутам і Верамеенка адправіўся на 2 гады працягваць кар’еру ў «Хімкі».
У сезон 2008/09 гулец перабіраецца ў казанскі УНІКС. У складзе каманды ён правёў 6 сезонаў і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубку Расіі, а таксама Еўракубку ў 2011 годзе. Потым у кар’еры былі Турцыя (Basketbol Kulubu), Італія (Grissin Bon Reggio Emilia) і Германія (Brose Baskets Bamberg). У лістападзе 2017 года Уладзімір падпісвае кантракт з «Ніжнім Ноўгарадам», а на наступны год перабіраецца ў кіпрскі AEK.
У верасні 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[1].