wd wp Пошук:

Уладзімір Станіслававіч Агрызка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агрызка. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Уладзімір Станіслававіч Агрызка (1 красавіка 1956, Кіеў, УССР) — украінскі палітык і дыпламат, Міністр замежных спраў Украіны (20072009).

Біяграфія

Скончыў факультэт міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «рэфэрент-перакладчык з нямецкай мовы» (1978). Кандыдат гістарычных навук, валодае нямецкай і англійскай мовамі.

30 студзеня 2007, пасля адстаўкі Тарасюка, Уладзімір Агрызка быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў главы МЗСа. Вярхоўная Рада двойчы адхіляла яго кандыдатуру на пост міністра, занесеную прэзідэнтам Віктарам Юшчанка: 22 лютага Агрызка падтрымалі 196 дэпутатаў, 20 сакавіка — 195 дэпутатаў пры неабходных 226. Па паведамленнях СМІ, кандыдатура Агрызка выклікала негатыўнае стаўленне ва ўладаў Расіі, а расійскі палітолаг Сяргей Маркаў заявіў у студзені 2007 г., што «Уладзімір Агрызка ненавідзіць Расію і расіян». Пасля прызначэння міністрам Арсенія Яцанюка Агрызка застаўся яго першым намеснікам.

З 18 снежня 2007 г. па 3 сакавіка 2009 г. — міністр замежных спраў Украіны ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены СНБА Украіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дыпламаты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Палітыкі Украіны