wd wp Пошук:

Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галкін. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Горын. Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін (сапр. Галкін; 22 студзеня 1861, Магілёў — 22 ліпеня 1925) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, філосаф, гісторык і публіцыст . Член КПСС з 1895 года[1].

Біяграфія

За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1882 адлічаны з Харкаўскага ветэрынарнага інстытута. Ствараў нарадавольчыя гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. У 1887 годзе за ўдзел у Паўднёвай Нарадавольчай арганізацыі арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск[1].

Удзельнік стварэння Сібірскага сацыял-дэмакратычнага саюза(руск.) бел. (1901), член Саратаўскага камітэта РСДРП (1902-03), працаваў у сацыял-дэмакратычных арганізацыях Растова-на-Доне, Баку, Тыфліса, Кутаісі. Супрацоўнічаў у газеце «Іскра(руск.) бел.»[1].

Дэлегат II з’езда РСДРП(руск.) бел., бальшавік. Падтрымліваў У. І. Леніна ў барацьбе супраць ліквідатараў(руск.) бел. і адзавістаў(руск.) бел.. Са жніўня 1917 года ў Петраградскім камітэце РСДРП(б). У складзе ВРК удзельнічаў у падрыхтоўцы Кастрычніцкага ўзброенага паўстання(руск.) бел.[1]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адзін з арганізатараў Наркамата замежных спраў(руск.) бел. у Маскве. З 1918 года на кіруючай ваенна-палітычнай працы ў Чырвонай Арміі, пасля 1920 года на навукова-педагагічнай працы ў Маскве[1].

Аўтар кнігі па марксісцкай філасофіі[1], апублікаванай пад псеўданімам «Н. Грабовский».

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Горин-Галкин Владимир Филиппович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 164. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Філосафы СССР
Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Публіцысты Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Нарадавольцы
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскай дзяржаўнай зоаветэрынарнай акадэміі
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Гісторыкі СССР