У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліннік.
Уладзімір Паўлавіч Лі́ннік (6 ліпеня 1889, Харкаў, Украіна — 9 ліпеня 1984) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Закончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1914). З 1926 у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Ленінград), адначасова ў 1933—41 гг. прафесар Ленінградскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па прыкладной оптыцы. Распрацаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэрферэнцыйныя і іншыя аптычныя метады кантролю якасці механічнай апрацоўкі паверхняў. Стварыў рад оптыка-механічных прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, астраноміі і інш.