wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Шэйбак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэйбак. Уладзімір Міхайлавіч Шэйбак (нар. 20 красавіка 1956, г. п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-нарколаг, біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (Расія, 1998; Беларусь, 2004), дацэнт (2007, спецыяльнасць «Тэарэтычная і эксперыментальная медыцына»), прафесар.

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979).

Працаваў у Інстытуце біяхіміі АН БССР (1979—1988, навуковы супрацоўнік), Беларускім філіяле Усесаюзнага навуковага цэнтра наркалогіі Міністэрства аховы здароўя СССР (1989—1992, вучоны сакратар), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1992, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра біялагічнай хіміі, прафесар, у 2000—2011 — загадчык ЦНДЛ).

Навуковыя інтарэсы: мадэляванне паталагічных працэсаў; метабалізм вітамінаў групы B; метабалізм амінакіслот; біяхімія цынку; біяхімія этанолу і марфіну; пошук прыродных біялагічна актыўных злучэнняў.

Узнагароды

Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2003).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе