wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Калешка

Уладзімір Міхайлавіч Калешка (нар. 23 студзеня 1942, в. Малышэвічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларусік спецыяліст у галіне цвердацельнай мікраэлектронікі і інтэгральнай схематэхнікі, аўтар навуковага адкрыцця па акустаэлектроннай з’яве галаўнога мозгу. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1982). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1990), ганаровы акадэмік Каралеўскай акадэміі Іспаніі (1991), правадзейны член Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1992), Міжнароднай акадэміі экалогіі (1992).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1966), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1971).

Працаваў у Інстытуце электронікі АН БССР (1976—1989, загадчык аддзела цвердацельнай мікраэлектронікі), Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (з 1989, загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1998—2013, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Інтэлектуальныя сістэмы», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: мікра- і нанаэлектроніка; акуста- і біяэлектроніка; мікрапрацэсарныя сенсарныя сістэмы і элементная база камп’ютарнай тэхнікі; інфарматыка чалавека і медыцынскае апаратабудаванне і бяспека жыццядзейнасці; інтэлектуальныя прыборы, тэхналогіі і сістэмы.

Узнагароды

Званні лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), заслужанага радыста і вынаходніка СССР (1982), залатыя (5) і сярэбраныя (2) медалі ВДНГ СССР, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Казахскай ССР (1963).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»