wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Сасімовіч

Уладзімір Мікалаевіч Сасімовіч (нар. 14 верасня 1968, в. Ільінка, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі лёгкаатлет, трэнер. Спецыялізуецца ў кіданні кап’я. Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986).

Біаграфія

У 1985 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю.

У 1985—1992 гадах — у зборнай камандзе СССР, з 1993 года — у нацыянальнай камандзе Беларусі.

З 2004 года працуе трэнерам-выкладчыкам у Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства па лёгкай атлетыцы.

Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986), чэмпіён свету сярод юніёраў (1986) з сусветным рэкордам, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (1987), бронзавы прызёр зімовага і летняга чэмпіянатаў СССР (1990), чэмпіён Х Спартакіяды народаў СССР (1991), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1991) і Кубка свету (1992), сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1995, 1-я ліга), сярэбраны прызёр адкрытага чэмпіянату Расіі (1996).

Рэкардсмен СССР (1991, 1992), рэкардсмен Беларусі (1995).

Неаднаразовы пераможца міжнародных турніраў серыі Гран-пры (1991—1996), сярэбраны прызёр фіналу Гран-пры (1991).

Пераможца міжнародных спаборніцтваў «Карнавал кап’я» (1995), Міжнароднага турніру (1999, Аўстрыя), сярэбраны прызёр турніру (1996, Кейптаўн, ПАР), спаборніцтваў на прызы Рамуальда Кліма (1990—2004), чэмпіянатаў Беларусі (з 1983 года)[2].

Спартыўныя дасягненні

Зноскі

  1. Vladimir Sasimovich // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. Сасімовіч Уладзімір Мікалаевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Майстры спорту СССР міжнароднага класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Кідальнікі кап’я Беларусі