wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыжанкоў.

Уладзі́мір Мікала́евіч Рыжанкоў (нар. 11 верасня 1945, Баранавічы — 12 снежня 1996, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (19951996).

Біяграфія

У 1964 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 1972 — Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Пачаў працаваць у 1964 дарожным майстрам, служыў у шэрагах Савецкай Арміі, з 1972 года пасля заканчэння вучобы ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры застаўся ў ім жа працаваць выкладчыкам, сакратаром камітэта камсамола, затым загадчыкам метадычным кабінетам Белсаўпрофу.

У 1978 годзе прызначаны намеснікам старшыні Цэнтральнага Савета сельскага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Ураджай», а ў 1979 годзе — начальнікам упраўлення фізічнага выхавання Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР.

З 1982 года на партыйнай рабоце: інструктар, загадчык сектара фізкультуры і спорту аддзела адміністрацыйных органаў ЦК КПБ.

У 1990 годзе прызначаецца Старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па фізічнай культуры і спорту.

З 22 сакавіка 1991 года быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

У лістападзе 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[3].

Раптоўна памёр 12 снежня 1996 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Зноскі

  1. https://nn.by/?c=ar&i=182530&lang=ru
  2. Нацыянальны алімпійскі камітэт Архівавана 26 чэрвеня 2015.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1995 г. № 472 «Аб прызначэнні У. М. Рыжанкова Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Прэзідэнты Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь