wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Пальшау

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пальшау. Уладзімір Мікалаевіч Пальшау (1 ліпеня 1860 — не раней за 1907) — грамадзянскі інжынер.

Біяграфія

Паходжанне і адукацыя

Паходзіў з сям’і са старажытнымі нямецкімі каранямі. Продкі Уладзіміра Мікалаевіча пераехалі ў Расію яшчэ пры Пятры I, у тую ж пару атрымалі дваранскую годнасць[1].

Пачатковую адукацыю атрымаў у Сумскім рэальным вучылішчы, а спецыяльную — у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы (1881-86). Скончыў курс са званнем інжынера ў грамадзянскім будаўніцтве і правам на чын X класа[2].

Прафесійная дзейнасць

Адразу пасля заканчэння вучылішча ў верасні 1886 года быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе быў адкамандзіраваны ў распараджэнне віцебскай губернскай царкоўна-будаўнічай прысутнасці, у якасці тэхніка па пабудове цэркваў і для складання праектаў. Пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года[2].

На працягу трох гадоў (1887-90) У. Пальшаў, складаўся, акрамя гэтага, віцебскім гарадскім архітэктарам і абавязковым членам мясцовай санітарнай і асенізацыйнай камісіі. За час службы ім складзена некалькі праектаў мураваных цэркваў, з якіх некалькі былі рэалізаваныя. Ім жа скончаны пабудовы некалькіх цэркваў у паветах, якія пачыналі яго папярэднікі[2].

Каля 1893 года быў накіраваны на працу ў Жытомір, дзе жыў па адрасе вул. Пушкінская(укр.) бел., 23[3]. Там адразу прызначаны малодшым інжынерам пры валынскім губернскім праўленні, а з 1895 па 1907 год займаў пасаду валынскага губернскага архітэктара(руск.) бел.[4].

Памёр і пахаваны ў Жытоміры[5].

Сям’я

Быў жанаты з Любоўю Мікалаеўнай Пальшау. Л. М. Пальшау скончыла Імператарскія Вышэйшыя Жаночыя Бястужаўскія курсы(руск.) бел. ў Санкт-Пецярбургу, падчас жыцця ў Віцебску яна ўзначальвала гарадскую гімназію. У сям’і выдатна валодалі французскай і нямецкай мовамі[1].

Мелі сына Міхаіла Уладзіміравіча Пальшау (1887-?), які пазней актыўна ўдзельнічаў у выкананні Ленінскага плану электрыфікацыі краіны[1].

Творчасць

У Жытоміры

Будынак былога Марыінскага дзяцячага прытулку

Зноскі

  1. 1 2 3 Станислав Аверков. Cекретные золотые первопроходцы из донской земли (руск.)
  2. 1 2 3 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 259—260 (руск.)
  3. Прогулка по Пушкинской улице (руск.)
  4. Памятныя кніжкі Валынскай губерні за адзначаныя гады
  5. Некрополь старого Житомира (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў Жытоміры
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Архітэктары Жытоміра
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Валынскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай