wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навіцкі.

Уладзі́мір Мікала́евіч Наві́цкі (нар. 8 мая 1954, Брэст) — беларускі спартыўны журналіст і тэлекаментатар[1][2]. Начальнік аддзела каментараў і падрыхтоўкі тэматычных праграм галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 мая 1954 года ў Брэсце ў сям’і ваеннага.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-энергетык». Пазней — завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ з чырвоным дыпломам.

У спартыўную журналістыку трапіў дзякуючы лісту, які напісаў у дырэкцыю спартыўных праграмаў. Пасля гэтага Уладзіміра Навіцкага запрасілі працаваць на радыё, а праз тры гады даручылі весці тэлерэпартаж. Каля года прапрацаваў пазаштатным карэспандэнтам у штотыднёвым радыёчасопісе «Спартыўная арбіта», рабіў матэрыялы самых розных жанраў. Пасля выпрабавальнага тэрміну яму прапанавалі паспрабаваць свае сілы ў ролі каментатара. Спачатку хадзіў на стадыён «Дынама» з рэпарцёрам і за 15—20 хвілін да заканчэння матча, седзячы на трыбуне, распавядаў пра тое, што адбываецца на полі. У жніўні 1981 года правёў першы паўнавартасны рэпартаж пра матч чэмпіянату СССР «Дынама» (Мінск) — «Пахтакор» (Ташкент). Некаторы час пісаў артыкулы для газеты «Прессбол», у першым нумары газеты было некалькі яго матэрыялаў. Каля года супрацоўнічаў з газетай «Знамя юности», дзе быў футбольным аглядальнікам.

Асвятляў практычна ўсе буйныя спартыўныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх спартсменаў, у тым ліку працаваў сярод шасці савецкіх каментатараў на чэмпіянаце свету па футболе ў Італіі (1990), працаваў на зімовай алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці (2002), летняй алімпіядзе ў Пекіне (2008), зімовай алімпіядзе ў Ванкуверы (2010), чэмпіянаце свету па хакеі ў Германіі (2010).

Сям’я

Жанаты. Сын — Віталь Навіцкі (5 сакавіка 1981 — 21 сакавіка 2022) працаваў прэс-сакратаром у МНС Рэспублікі Беларусь[3].

Крылатыя фразы

Аўтар шэрагу знакамітых крылатых фразаў:

Узнагароды

Зноскі

  1. Уладзімір Навіцкі: На жаль, я так і не навучыўся адпачываць(нявызн.). Звязда (8 чэрвеня 2018). Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. Уладзімір Навіцкі і футбаліст Мікалай Януш пракаментавалі гульню па-беларуску(нявызн.). Наша Ніва (7 ліпеня 2016). Праверана 24 чэрвеня 2018.
  3. 21 марта ушел из жизни помощник министра по чрезвычайным ситуациям — пресс-секретарь Виталий Новицкий
  4. Спортивный комментатор Владимир Новицкий стал заслуженным деятелем культуры(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by (31 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 24 чэрвеня 2018.
  5. Падпісаны Указ аб прысуджэнні прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Спартыўныя журналісты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Спартыўныя каментатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы