У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азаранка. Уладзімір Мікалаевіч Азаранка (нар. 29 жніўня 1962, в Алесенкава Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Бранскую дзяржаўную інжынерна-тэхналагічную Акадэмію па спецыяльнасці «Лясная і лесапаркавая гаспадарка».
Працаваў майстрам лесу, ляснічым, дырэктарам ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас».
Абіраўся дэпутатам Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].