wd wp Пошук:

Уладзімір Лаўрэнавіч Рагуцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагуцкі. Уладзімір Лаўрэнавіч Рагуцкі (9 снежня 1917; вёска Цёплае, Чавускі раён, Магілёўская вобласць1941) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і. Біяграфічныя звесткі пра У. Рагуцкага вельмі скупыя. Вучыўся ў школе ў вёсцы Старое Пашкава Магілёўскага раёна, дзе яго настаўнікам быў беларускі паэт Я. Журба. Затым паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педінстытута. Пасля заканчэння інстытута (1939) працаваў у абласной газеце «Камунар Магілёўшчыны», адкуль быў прызваны ў армію. Загінуў на фронце.

Творчасць

Першы верш (У лагеры) У. Рагуцкі надрукаваў у 1934 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». У 1940 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР прыняло да друку першы зборнік яго вершаў, рукапіс якога загінуў у час вайны. Асобныя творы паэта змешчаны ў калектыўных зборніках Мы іх не забудзем, Крывёю сэрца, Покліч долі адзінай. Тэматыка вершаў У. Рагуцкага пераважна звязана з жыццём дзяцей. Пакінуў таксама ўзоры пейзажнай і інтымнай лірыкі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта