wd wp Пошук:

Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Будзько. Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько (30 снежня 1927, в. Ліскі, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць19 кастрычніка 2004) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1962).

Біяграфія

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

У 1957 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1961 па 1964 малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, з 1964 па 1965 старшы навуковы супрацоўнік, з 1965 па 1970 загадчык сектара археалогіі. У 1962 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палеолит Белоруссии». У 19701972 дацэнт Гомельскага ўніверсітэта, з 1973 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Навуковая сфера

Даследаваў верхні палеаліт і мезаліт на тэрыторыі Беларусі і сумежнай тэрыторыі Расіі. Праводзіў раскопкі верхнепалеалітычных стаянак у Бердыжы, Елісеевічах, Юдзінаве, Юравічах, стаянак фінальнага палеаліту ў Падлужжы, Грэнску, Рудні Споніцкай і інш., устанавіў іх геалагічны ўзрост (разам з Л. М. Вазнячуком), вызначыў месца гэтых помнікаў сярод аналагічных стаянак Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Вылучыў самастойную грэнскую культуру, якая ў сваім развіцці прайшла 2 этапы: фінальнапалеалітычны і мезалітычны.

Творы

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ