wd wp Пошук:

Уладзімір Генадзевіч Спрынджук

У. Г. Спрынджук (злева) і А. Б. Шыдлоўскі, 1974

Уладзімір Генадзевіч Спрынджук (22 ліпеня 1936, Мінск — 26 ліпеня 1987) — беларускі савецкі матэматык, спецыяліст у тэорыі лікаў. Даказаў гіпотэзу Малера[de], звязаную з класіфікацыяй рэчаісных лікаў.

Біяграфія

У 1954 годзе Спрыджук паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1959 годзе ў аспірантуру ў Віленскім універсітэце пад навуковым кіраўніцтвам Ёнаса Кубілюса[ru]. У 1963 годзе яму была прысуджана ступень кандыдата навук (Метрычныя тэарэмы аб дыяфантавых прыбліжэннях алгебраічнымі лікамі абмежаванай ступені), а ў 1965 годзе ён атрымаў ступень доктара ў Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце (за работу Праблема Малера ў метрычнай тэорыі лікаў). У 1969 годзе ён стаў прафесарам і ўзначаліў аддзел тэорыі лікаў у Інстытуце матэматыкі Беларускай Акадэміі навук у Мінску. У 1965—1971 гг. таксама выкладаў у БДУ. Акрамя таго, ён выступаў з навуковымі дакладамі і лекцыямі ў Парыжскім універсітэце, Польскай і Славацкай акадэміі навук.

Спрынджук займаўся дыяфантавымі прыбліжэннямі[en], дыяфантавымі ўраўненнямі[en] (г.зн. рашэнне алгебраічных ураўненняў у цэлых ліках) і трансцэндэнтнымі лікамі. Ужо ў студэнцкія гады ён апублікаваў сваю першую працу, у якой рашыў задачу Хінчына[ru], з якім ён па гэтым пытанні нават перапісваўся. На выбар Спрынджуком напрамку даследаванняў таксама істотна паўплываў ленінградскі тэарэтык-лікавік Ю. У. Ліннік, у якога Спрынджук абараняў доктарскую. Спрынджуковы работы сярэдзіны 1960-х гг. разам з тагачаснымі працамі Вольфганга Шмідта[de] леглі ў аснову метрычнай тэорыі дыяфантавых прыбліжэнняў. У 1965 годзе ён даказаў гіпотэзу Малера, што амаль усе рэчаісныя лікі з’яўляюцца S-лікамі (па класіфікацыі Малера) тыпу 1. На той час Малеру ўжо было вядома, што амаль усе рэчаісныя лікі з’яўляюцца S-лікамі. Спрынджук жа сваім вынікам істотна ўзмацніў гэта сцвярджэнне.

Спрынджук быў абраны з 1969 года членам-карэспандэнтам, а з 1986 года акадэмікам Беларускай акадэміі навук. З 1970 года ён уваходзіў у рэдкалегію часопіса Acta Arithmetica[de]. У 1970 Спрынджук быў запрошаным дакладчыкам на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў[en] у Ніцы (New applications of analytic and p-adic methods in diophantine approximations).

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #113603673 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #113603673 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных