У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галянкоў.
Уладзімір Васільевіч Галянкоў (нар. 18 красавіка 1949, Кохма, Іванаўская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне матэматычнага і праграмнага забеспячэння вылічальных машын і сістэм, тэарэтычных асноў інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1971; аспірантура, 1977).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1977—1988), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1988, факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, кафедра інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій, з 1995 — загадчык кафедры), адначасова ва Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі (1988—1995, загадчык лабараторыі).
Навуковыя інтарэсы: мадэлі, метады і сродкі паралельнай перапрацоўкі складанаструктураваных ведаў у інтэлектуальных сістэмах.