wd wp Пошук:

Уладзімір Бялько

Уладзімір Бялько (1911 — 1 мая 1933) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Паэт, рэдактар падпольнай газеты «Піянер».

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1911 годзе ў в. Мяльканавічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі.

Пасля падзелу Беларусі паміж СССР і Польшчай у 1921 годзе родная вёска апынулася ў складзе Польшчы. Скончыў у сваёй вёсцы польскую школу. Нядоўга вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі.

Вярнуўшыся ў родную вёску, днём займаўся сельскай гаспадаркай, а вечарамі праводзіў камсамольскую і беларускую дзейнасць: развешваў лістоўкі, патрабуючы адкрыцця школ на беларускай мове, арганізоўваў розныя культмасавыя беларускія мерапрыемствы. З сябрамі Піліпам Маркевічам і Антонам Бішкурэвічам выдаваў на беларускай мове камуністычную газету «Піянер»: штомесяц наклады каля 100 асобнікаў адбіваліся на шапірографе. Пісаў вершы. За сваю камуністычную і беларускую дзейнасць пераследваўся мясцовымі польскімі ўладамі, якія яго двойчы арыштоўвалі і білі.

Вясной 1933 года да хворага Уладзіміра Бялько прыйшлі паліцыянты, скінулі яго з ложка і доўга білі нагамі. Памёр 1 мая 1933 года ад атрыманых пашкоджанняў. Праз два дні быў пахаваны на мясцовых могілках в. Мяльканавічы.

Памяць

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Слонімскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мяльканавічах
Катэгорыя·Памерлі ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Забітыя журналісты
Катэгорыя·Памерлі ад ран
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Навагрудскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе