Уладзімір Аляксеевіч Рыкалін (5 лістапада 1929, г. Краснае Сяло, Ленінградская вобласць — 1992) — беларускі жывапісец. Маляваў гарадскія і індустрыяльныя пейзажы. Член Саюза мастакоў СССР з 1967 г. [1] Ганаровы грамадзянін Гомеля.
У 1946 годзе скончыў Адэскую мастацкую школу, а з 1948 па па 1953 гг. вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У гэтым жа годзе прыехаў у Гомель. Працаваў у Доме народнай творчасці.
Удзельнік выстаў з 1954 года. Карціны мастака захоўваецца ў дзяржаўнай установе «Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі»
Званне «Ганаровы грамадзянін Гомеля» прысвоена 5 студзеня 1993 года.