wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Ратомскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ратомскі. Уладзімір Аляксандравіч Ратомскі (нар. 27 жніўня 1962, в. Шчэпічы, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1981 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1981 годзе працаваў мастаком-афарміцелем на Дзяржаўным падшыпнікавым заводзе-11 у Мінску. У 19811983 гадах служыў у Савецкай Арміі.

У 1989 годзе скончыў БПІ. У 19891997 гадах працаваў архітэктарам у АКПМ-2 Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута ў Магілёве; з 1997 года галоўным архітэктарам праектаў у ЗАТ «Будпраектінвест». Член Саюза архітэктараў Беларусі.

Пражывае ў Магілёве па вул. Гагарына, 34а.

Творчасць

ТТС РУП «Белтэлекам» да і пасля рэканструкцыі
Будынак Магілёўскага чыгуначнага вакзала пасля рэканструкцыі

Аўтар шматлікіх праектаў жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў, у т.л. рэканструкцыя помніка архітэктуры пачатку XX ст. — будынкі Магілёўскага чыгуначнага вакзала; рэканструкцыя чыгуначнай станцыі Пагодзіна у г. Горкі; рэканструкцыя чыгуначнай станцыі Копысь; рэканструкцыя будынка ТТС РУП «Белтэлекам» па вул. Піянерскай, 27 у г. Магілёве; рэканструкцыя будынка водалячэбніцы санаторыя-прафілакторыя «Дубравенка» ў г. Магілёве; шматфункцыянальны цэнтр (уключае бізнес-цэнтр і гандлёва-забаўляльны цэнтр) AGSA на скрыжаванні пр. Міру і вул. Грышына у г. Магілёве; некалькіх жылых дамоў у Магілёве і Горках; капітальны рамонт помніка архітэктуры XVII ст. — музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Магілёве, рэканструкцыя будынка Магілёўскага абласнога цэнтра занятасці па вул. Піянерскай, 15, капітальны рамонт воданапорнай вежы ў Шклове, рэканструкцыя будынка чыгуначнага вакзала ў Шклове, рэканструкцыя будынка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па вул. Ленінскай у Магілёве (навуковы кіраўнік), рэканструкцыя будынка Гандлёва-прамысловай палаты Магілёўскай вобласці.

Сям’я

У шлюбе з Галінай Анатолеўнай, якая працавала разам з ім у ЗАТ «Будпраектінвест» галоўным інжынерам праектаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Горак