wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Чарняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняўскі. Уладзімір Іванавіч Чарняўскі (22 чэрвеня 1950, в. Акунёва, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў начальнікам аддзела грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама, з 1980 года — галоўны архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела Віцебскага філіяла Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў г. Віцебск.

Творчасць

Асноўныя працы: праекты памятнага знака «Віцебскія (Суражскія) вароты» (1977, з В. В. Ягадніцкім), добраўпарадкаванне брацкага пахавання воінаў Савецкай Арміі па вуліцы Цітова (1979), урачэбна-фізкультурны дыспансер па вуліцы Даватара (1983) у Віцебску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі