wd wp Пошук:

Украіна на Паралімпійскіх гульнях

Жаночая зборная Украіны па валейболе седзячы, 2010 год.

Украіна дэбютавала на Паралімпійскіх гульнях у 1996 годзе на летніх гульнях у Атланце з 30-цю атлетамі, якія спаборнічалі ў стральбе з лука, лёгкай атлетыцы, паўэрліфцінгу, плаванні і валейболе седзячы. Васіль Лішчынскі выйграў першы паралімпійскі залаты медаль зборнай Украіны ў штурханні, а таксама ўкраінцы атрымалі яшчэ 4 срэбныя і 2 бронзавыя медалі падчас сваіх першых Паралімпійскіх гульняў. Да гэтага ўкраінцы ўдзельнічалі ў складзе дэлагацыі зборнай СССР у 1988 годзе і ў складзе Аб’яднанай каманды ў 1992 годзе. Пасля атрымання незалежнасці ад СССР у 1992 годзе Украіна прапусціла зімовыя Паралімпійскія гульні ў 1994 годзе, але дэбютавала на зімовых гульнях у 1998 годзе ў Нагане. З таго часу зборная Украіны паспяхова ўдзельнічала ва ўсіх розыгрышах Паралімпійскіх гульняў.

Медалі

Летнія Паралімпійскія гульні

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго Месца
1996 Атланта142744
2000 Сідней320143735
2004 Афіны241219556
2008 Пекін241832744
2012 Лондан322428844
Усяго847895257

Зімовыя Паралімпійскія гульні

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго Месца
1998 Нагана324914
2002 Солт-Лэйк-Сіці0661218
2006 Турын799253
2010 Ванкувер586195
2014 Сочы5911254
Усяго20343690
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спорт ва Украіне
Катэгорыя·Украіна на Паралімпійскіх гульнях