«Украіна-Русь» — тэрмін, прапанаваны і ўведзены ў абарот гісторыкам Міхаілам Грушэўскім, які вынес яго ў загаловак сваёй фундаментальнай працы «Гісторыя Украіны-Русі». Мэтай гэтага тэрміна ставілася падкрэсленне пераемнасці новага этнатапоніма Украіна, які распаўсюджваўся прыхільнікамі ўкраінства, ад традыцыйнай назвы Русь[1]. Як сведчыў Аляксандр Барвінскі, выбар такой славеснай канструкцыі Грушэўскаму парэкамендаваў яго настаўнік Уладзімір Антонавіч у сувязі з тым, што назва «Украіна» ў тыя часы яшчэ не карысталася асаблівай папулярнасцю сярод галіцкіх русінаў[2][1].
Тэрмін «Украіна-Русь» стаў папулярны ва ўкраінскай нацыяналістычнай гістарыяграфіі. У незалежнай Украіне яго (роўна як і «Кіеўская Русь-Украіна») прасоўваў прэзідэнт Віктар Юшчанка, па ініцыятыве якога было заснавана свята Дзень хрышчэння Кіеўскай Русі — Украіны. Паводле слоў акадэміка Пятра Талочкі, падобныя фармулёўкі з’яўляюцца спробай укінуць у мінулае сучасную нацыянальна-дзяржаўную наменклатуру[3] для адасаблення і звужэння геаграфіі падзей, якія маюць прынцыповае і аб’яднаўчае значэнне для ўсяго ўсходнеславянскага свету.