wd wp Пошук:

Украіна-Русь

«Украіна-Русь» — тэрмін, прапанаваны і ўведзены ў абарот гісторыкам Міхаілам Грушэўскім, які вынес яго ў загаловак сваёй фундаментальнай працы «Гісторыя Украіны-Русі». Мэтай гэтага тэрміна ставілася падкрэсленне пераемнасці новага этнатапоніма Украіна, які распаўсюджваўся прыхільнікамі ўкраінства, ад традыцыйнай назвы Русь[1]. Як сведчыў Аляксандр Барвінскі, выбар такой славеснай канструкцыі Грушэўскаму парэкамендаваў яго настаўнік Уладзімір Антонавіч у сувязі з тым, што назва «Украіна» ў тыя часы яшчэ не карысталася асаблівай папулярнасцю сярод галіцкіх русінаў[2][1].

Тэрмін «Украіна-Русь» стаў папулярны ва ўкраінскай нацыяналістычнай гістарыяграфіі. У незалежнай Украіне яго (роўна як і «Кіеўская Русь-Украіна») прасоўваў прэзідэнт Віктар Юшчанка, па ініцыятыве якога было заснавана свята Дзень хрышчэння Кіеўскай Русі — Украіны. Паводле слоў акадэміка Пятра Талочкі, падобныя фармулёўкі з’яўляюцца спробай укінуць у мінулае сучасную нацыянальна-дзяржаўную наменклатуру[3] для адасаблення і звужэння геаграфіі падзей, якія маюць прынцыповае і аб’яднаўчае значэнне для ўсяго ўсходнеславянскага свету.

Зноскі

  1. 1 2 Михутина И. В. Украинский вопрос в России (конец XIX — начало XX века). М., 2003.
  2. Горизонтов, Л. Е. На путях становления украинской и белорусской наций: факторы, механизмы, соотнесения. Российская академия наук, Институт славяноведения, 2004
  3. Анна Хрусталёва Как в Киеве будут праздновать 1025-летие Крещения Руси?. УНИАН. Праверана 21 жніўня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Украінскі нацыяналізм
Катэгорыя·Гісторыя Украіны