wd wp Пошук:

Узняцце сцяга на Іодзіме

«Узняцце сцяга на Іодзіме» (англ.: Raising the Flag on Iwo Jima) — гістарычны фотаздымак, зроблены 23 лютага 1945 года Джо Розенталем[en]. Яна адлюстроўвае пяцярых марскіх пяхотнікаў ЗША і санітара ВМС ЗША, якія паднімаюць сцяг Злучаных Штатаў на вяршыні гары Сурыбаці падчас бітвы за Іодзіму[en] ў Другой сусветнай вайне.

Фатаграфія стала надзвычай папулярнай, быўшы перадрукаванай у тысячах публікацый. Пазней яна стала адзінай фатаграфіяй, якая атрымала Пулітцэраўскую прэмію за выдатную фатаграфію[en] ў год публікацыі кадра. У ЗША здымак стаў адным з найбольш значных і вядомых вобразаў вайны, а таксама, верагодна, стаў найбольш часта ўзнаўляемай у рэпрадукцыях фатаграфіяй усіх часоў.

З шасці чалавек, адлюстраваных на фатаграфіі, трое (Франклін Сузлі, Гарлон Блок і Майкл Стрэнк[en]) былі забітыя ў наступных баях; трое засталіся ў жывых (Гаральд Шульц, Рэнэ Ганьён і Айра Хейз[en]) і сталі знакамітасцямі пасля ўстанаўлення іх асоб па фатаграфіі. Да 2016 года памылкова лічылася, што на фатаграфіі быў адлюстраваны не Гаральд Шульц, а Джон Брэдлі. Фатаграфія пазней выкарыстоўвалася скульптарам Феліксам дэ Уэлданам для стварэння мемарыяла марской пяхоты[en], размешчанага побач з Арлінгтанскімі нацыянальнымі могілкамі[en].

Падзеі, звязаныя з узняццем сцяга над Іодзімай, апісаны ў мастацкім фільме «Сцягі нашых бацькоў[en]».

Здымак знаходзіцца ў грамадскім здабытку, бо агенцтва «Асашыэйтэд Прэс» адмовілася ад аўтарскіх правоў на фатаграфію.

Зноскі

  1. 1 2 3 https://www.archives.gov/historical-docs/todays-doc/?dod-date=223 Праверана 27 кастрычніка 2020.
  2. https://www.pulitzer.org/article/joe-rosenthal-and-flag-raising-iwo-jima Праверана 27 кастрычніка 2020.
  3. (unspecified title) Праверана 11 снежня 2019.
  4. 1 2 National Archives Identifier Праверана 27 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Творы пра Другую сусветную вайну
Катэгорыя·Падзеі 23 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Фатаграфіі 1945 года
Катэгорыя·Фатаграфіі паводле алфавіта
Катэгорыя·Люты 1945 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных