wd wp Пошук:

Удэй Хусейн

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Удэй Садам Хусейн ат-Тыкрыці (18 чэрвеня 1964, Тыкрыт — 22 ліпеня 2003, Масул) — старэйшы сын былога прэзідэнта Ірака Садама Хусейна. Займаў пасады кіраўніка Алімпійскага камітэту Ірака, Іракскага саюза журналістаў і Іракскай футбольнай асацыяцыі, генеральнага сакратара Саюза студэнтаў Ірака і Саюза іракскай моладзі. Яму належалі газета «Бабіль» і радыё «Голас Ірака». Галоўнакамандуючы узброеным фарміраваннем «Федаін садам» і член арміі вызвалення Іерусаліма. Дэпутат парламента і доктар паліталогіі.

Біяграфія

Скончыўшы інжынерны каледж у 1984 годзе з высокімі вынікамі, Удэй стаў рэктарам універсітэта імя Садама і старшынёй іракскага алімпійскага камітэта.

У 1995 годзе стварыў і стаў галоўнакамандуючым добраахвотніцкай міліцыі — «Фядаін садам». У перакладзе з арабскага «фядаін» — «ахвяруючы сабой». Паводле розных ацэнак, колькасць «фядаінаў» у Іраку дасягала ад 18 да 40 тысяч. Ён плаціў ім у месяц суму, эквівалентную 100 доларам (дзяржслужачыя атрымлівалі 3 долара), забяспечыў зямельнымі ўчасткамі, бясплатнай медыцынскай дапамогай і дадатковымі харчовымі пайкамі.

У сакавіку 2000 года Удэй быў абраны членам іракскага парламента[2].

У лютым 2002 года Удэй быў удастоены звання прафесара паліталогіі ў багдадскім Універсітэце Садама за 300-старонкавую доктарскую дысертацыю, прысвечаную праблемам міжнародных адносін у XXI стагоддзі. У гэтай працы Удэй прадказваў немінучы крах ЗША[3].

Замахі

У 1991 годзе, калі двайнік Удэя Хусэйна аб’язджаў войскі, на адным з блок-пастоў члены рабочай партыі Курдыстана, пераапранутыя ў ваенную форму іракскай арміі, абстралялі аўтамабіль з двайніком з ручнога кулямёта, а таксама кінулі ў яго дзве гранаты. У выніку двое ахоўнікаў двайніка Удэя былі забітыя, кіроўца паранены ў жывот, а сам двайнік атрымаў скразное раненне ў руку і датычныя раненні абедзвюх ног аскепкамі гранаты[4].

12 снежня 1996 года на Удэя быў здзейснены яшчэ адзін замах. Падчас прагулкі па ўніверсітэцкім гарадкц двое невядомых абстралялі чырвоны браніраваны Porsche Удэя з аўтамата і пісталета. Агнём у адказ аховы адзін з нападнікаў быў забіты, другому ўдалося схавацца. Таксама загінуў адзін целаахоўнік Удэя і выпадковы мінак, які трапіў пад агонь[5]. 8 куль трапілі ў левую частку тулава і нагу. Адна з куль параніла Удэя ў пах, следствам чаго стала часовая страта рэпрадуктыўнай функцыі, пазней яе ўдалося аднавіць толькі часткова. Адно з раненняў — у пазваночнік — выклікала параліч ніжніх канечнасцяў, і ў выніку ён апынуўся паралізаваны[6]. Пасля некалькіх аперацый, старэйшы сын Садама змог хадзіць толькі з кіем[7]. Замах і хвароба канчаткова перакрэслілі шанцы Удэя на пасадц прэзідэнта: пасля гэтага відавочным спадчыннікам Садама стаў малодшы сын — Кусей[8][9].

8 сакавіка 2003 года здзейснены трэці замах. Увечары таго дня група ўзброеных людзей ўварвалася ў конны клуб у раёне Аль-Джадырыя і адкрыла агонь па Удэю. Завязалася жорсткая перастрэлка, у выніку якой былі забітыя 3 ахоўнікі. Нападнікам удалося схавацца[10].

Гібель

Перад пачаткам уварвання, 18 сакавіка 2003 года, Джордж Буш-малодшы высунуў Садаму Хусейну ультыматум з патрабаваннем, каб ён склаў з сябе паўнамоцтвы і пакінуў краіну разам са сваімі сынамі. У адказ на гэта Удэй у тэлеэфіры заявіў, што на самой справе прапанова павінна гучаць абсалютна інакш: гэта прэзідэнт Буш павінен «скласці з сябе паўнамоцтвы». Сын прэзідэнта Ірака назваў фігуру амерыканскага прэзідэнта «нестабільнай» і параіў яму пакінуць Белы дом. У адваротным выпадку амерыканскім войскам у Іраку будзе прыгатаваны «самы крывавы бой». Удэй Хусейн папярэдзіў Злучаныя Штаты аб тым, што напад на Ірак пашырыць межы вайны, якую некаторыя ісламскія краіны вядуць супраць ЗША. Па словах Удэя, «жонкі і маці тых, хто нападзе на нас, будуць галасіць, і слязам іх не будзе канца… у іх знікне вера ў тое, што для іх ёсць хоць адно бяспечнае месца — як у Іраку, так і ва ўсім астатнім свеце»[11].

На наступны дзень арабскія СМІ паведамілі, што Садам Хусейн арыштаваў свайго старэйшага сына і адправіў пад аховай у прэзідэнцкі комплекс Тартар. Прычынай арышту паслужыла таемная спроба Удэя Хусейна дамовіцца з іарданцамі аб уцёках у Аман. 31 сакавіка, упершыню пасля пачатку вайны, свет убачыў нараду ваеннага камандавання, на якім старшыняваў Садам Хусейн — у ім прынялі ўдзел Удэй і яго малодшы брат Кусей. Праз тыдзень, 6 красавіка, іракскае тэлебачанне ў апошні раз прадэманстраваў відэазапіс з жывым Удэем. Пасля звяржэння садамаўскага ўрада Удэй з бацькам, братам і шэрагам іншых палітычных дзеячаў Ірака зніклі. За ім, як і за многімі хаваліся, пачалося паляванне[12].

22 ліпеня адзін з людзей, якія хавалі сыноў Садама, паведаміў пра іх месцазнаходжанне ў асабняку шэйха Навафа Зэйдана ў Масуле. Гэты інфарматар-курд атрымаў ад урада ЗША 30 млн долараў[13]. Па трывозе была паднятая і перакінутая ў горад аператыўна-тактычная група 20 (Task Force 20) — сакрэтнае ваеннае падраздзяленне, у якое ўваходзяць: супрацоўнікі ЦРУ, байцы сіл спецыяльнага прызначэння — падраздзяленне «Дэльта» і ВМС. У спецаперацыі таксама ўдзельнічалі дэсантнікі з 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША[14].

Людзі на віле забарыкадаваліся ўнутры і аказалі жорсткае супраціўленне. Мяркуючы па кадрах, якія ўдалося зняць тэлеканалу «Аль-Арабія», на віле зусім не рыхтаваліся да абароны: на стале былі рассыпаныя шакаладныя цукеркі, абараняліся былі ў тапачках.

Аперацыя працягвалася шэсць гадзін. Сам штурм пачаўся з прапановы здацца, але адказу атрымана не было. Калі спецназ падышоў да дома, то трапіў пад абстрэл: па іх стралялі людзі, якія забарыкадаваліся ў пакоі на верхнім паверсе асабняка. Чатыры байца былі параненыя — трое на лесвіцы і адзін перад домам. Амерыканскія салдаты адкрылі агонь у адказ. Праз некаторы час яны паспрабавалі зноў пранікнуць у будынак, але зноў патрапілі пад агонь і адышлі. Пасля гэтага амерыканскія салдаты разгарнулі «Хамеры» з супрацьтанкавымі ракетамі і выпусцілі па доме 10 ракет. У выніку гэтага абстрэлу Удэй, яго брат Кусей і іх ахоўнік загінулі. Амерыканцы пагрузілі целы Удэя і Кусея на верталёт і даставілі з Масула ў аэрапорт Багдаду, куды на апазнанне прывялі арыштаваных раней паплечнікаў Садама Хусэйна. Удэя, у прыватнасці, даведаліся па шнару на назе, які застаўся ад замаху. Разам з імі забіты чатырнаццацігадовы Мустафа, сын малодшага брата.

Баючыся, што месца пахавання сыноў Садама можа стаць цэнтрам паломніцтва і сімвалам супраціву, амерыканскія ўлады доўга не выдавалі сваякам цела загінуўшых. Толькі праз два тыдні, насуперак усім традыцыям, астанкі былі пахаваныя. Раніцай 2 жніўня на могілках у вёсцы Авджа (недалёка ад горада Тыкрыт, радзімы Садама Хусейна) адбылося пахаванне Удэя і Кусея. Усе магілы былі пакрытыя іракскім нацыянальным сцягам. Напярэдадні пахавання амерыканцы аддалі загад, каб колькасць удзельнікаў пахавання не перавышала 150 чалавек[15].

13 студзеня 2007 года цела забітых эксгумавалі і, у адпаведнасці з ісламскімі традыцыямі, да заходу сонца перапахавалі побач з парэшткамі іх бацькі, пакаранага 30 снежня 2006 года[16].

Зноскі

  1. 1 2 Uday Hussein // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. № 39 (225) / Республика по наследству
  3. № 30 (372) / Москва, Багдад и Арафат
  4. Двойник остался один // Труд
  5. Iraq’s Family Feud Leaves Bloody Trail(нявызн.), Washington Post (10 February 1997). Праверана 27 September 2014.
  6. Zoltan Istvan Братская могила(нявызн.). Коммерсантъ. Праверана 24-07-2003.
  7. Gellman, Barton. Iraq’s Family Feud Leaves Bloody Trail(нявызн.) (10 February 1997). Праверана 24 February 2014.
  8. Blair, David. Brothers grim: life and times of two tyrants(нявызн.) (23 July 2003). Праверана 24 February 2014.
  9. Report: Saddam Hussein’s Son Plotted London Assassination Attack(нявызн.), Fox News Channel (23 March 2008). Праверана 24 February 2014.
  10. «Багдад» : на сына Хусейна было совершено покушение | Политика | Лента новостей «РИА Новости»
  11. YTPO.ru — ежедневная e-газета
  12. YTPO.ru — ежедневная e-газета
  13. Ъ-Власть — «Иракская колода» пять лет спустя
  14. MacFarquhar, Neil (2003), Hussein’s 2 Sons Dead in Shootout, U.S. Says, The New York Times, 23 July 2003, p. A1
  15. Тела сыновей Саддама были секретно захоронены на родине их отца — Korrespondent.net
  16. Архівавана 15 сакавіка 2007.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Члены іракскага аддзялення партыі Баас
Катэгорыя·Члены сям’і Садама Хусейна
Катэгорыя·Палітыкі Ірака
Катэгорыя·Удзельнікі Іракскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Найнаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыкрыце