wd wp Пошук:

Увярэднік лясны

Увярэднік лясны[3] (Pedicularis sylvatica) — рэдкі від двухгадовых або шматгадовых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).

Батанічнае апісанне

Расліна мае прамое неразгалінаванае сцябло, пакрытае кветкамі, якія часта размяшчаюцца ў самага аснавання сцябла. Цвіце з мая па ліпень. Увярэднік лясны з’яўляецца раслінай-паразітам, ён апыляецца ў асноўным чмялямі. Расліна атрутная.

Экалогія

Насяляе вільготныя лугі з кіслай глебай і балоты.

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 2-га выдання (1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве і Латвіі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Мытник лесной в Красной книге Республики Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Увярэднік
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў