Убар-Туту (шум. mubara.dtu.tu) — восьмы дадынастычны цар легендарнага перыяду да Вялікага патопу.
Заснавальнік дынастыі і першы з 2 вядомых міфічных цароў пятага горада-дзяржавы старажытнага Шумера Шурупака, размешчанага на поўдні старажытнай Месапатаміі, продак Гільгамеша. Яму прыпісвалася боскае паходжанне.
Імя Убар-Туту згадваецца ў дзвюх крыніцах. Першая крыніца — Ніпурскі царскі спіс, у якім паведамляецца пра цара Шурупака Убар-Туту, які кіраваў 18600 гадоў. Ён названы бацькам цара Зіўсудра, апошняга цара перад Патопам[1]. Другая крыніца — «Эпас пра Гільгамеша», у 9-й табліцы якога згадваецца цар Убар-Туту, бацькі цара Утнапішты (шум. «Ён здабыў жыццё»), якога атаясамляюць з Зіўсудрай Ніпурскага спісу[2].
Папярэднік: Эн-Мендурана |
8-ы цар Шумера раней за 2900 да н.э. ці легендарны |
Пераемнік: Зіўсудра |
1-ы энсі Шурупака раней за 2900 да н.э. ці легендарны |