wd wp Пошук:

УАЗ-450

УАЗ-450УАЗ-450 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: УАЗ
Выпуск: 19581965
Зборка:  СССР
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. фургон (2‑месн.)
Колавая формула: 4×4
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")УАЗ-450[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 3-хуткасная, механічнаяХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4360 мм
Шырыня: 1940 мм
Вышыня: 2050 мм
Колавая база: 2300 мм
Маса: 1650 кг
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Іншае
Аб'ём бака: 2х48 л

УАЗ-450 — грузапасажырскія аўтамабілі высокай праходнасці, якія серыйна вырабляліся на Ульянаўскім аўтамабільным заводзе з 1958 па 1965 год.

Увесну 1955 канструктарам ульянаўскага аўтазавода паступіла заданне спраектаваць аўтамабіль на шасі «ГАЗ-69» грузападымальнасцю больш за 800 кг. УАЗ-450 стаў першай самастойнай серыйнай мадэллю, з шэрагу тых, што да гэтага вырабляў УАЗ.

Да 1965 года, калі пачаўся выпуск новага сямейства аўтамабіляў — «УАЗ-452», было выраблена 55 319 аўтамабіляў «УАЗ-450» розных мадыфікацый.

Мадыфікацыі

Фургон УАЗ-450

УАЗ-450Б — штабны мікрааўтобус. У салоне былі ўсталяваныя сейф для захоўвання дакументаў, адкідныя сталы, настольныя лямпы, гадзіннік і дадатковыя аўтаномныя ацяпляльнікі. У 1956 годзе для Аўтамабільнага ўпраўлення Узброеных сіл СССР былі пабудаваныя тры вопытныя ўзоры[2].

Апісанне канструкцыі

Аўтамабіль быў створаны на вузлах і агрэгатах «ГАЗ-69», але з рухавіком павялічанага працоўнага аб’ёму.

Рама — максімальна ўніфікаваная з мадэллю ГАЗ-69. Адрозненні: падоўжаныя пярэднія і заднія канцы рамы і ўведзеныя кранштэйны для ўстаноўкі кузава вагоннай кампаноўкі, трымальніка запаснога кола на левым ланжэрона, рысор з заладкай пярэдніх канцоў у гумавых падушках.

Кузаў аўтамабіля-фургона — суцэльнаметалічны, вагоннага тыпу. Характэрнай рысай фургонаў гэтай серыі з’яўлялася адсутнасць бакавых дзвярэй (акрамя мадыфікацыі «450В»), загрузка грузаў або пасадка пасажыраў ажыццяўлялася праз заднія дзверы. Адкідная крышка на левым баку кузава прыкрывала запасное кола, якое знаходзілася пад левым бортам. Кабіна грузавога УАЗ-450Д — двухмесная, размешчана над рухавіком; кузаў — драўляная платформа з трыма бартамі.

На перадсерыйных машынах бакавыя пярэднія дзверы адчыняліся супраць руху.

Панэль прыбораў — спідометр і паказальнікі ўзроўню бензіну, ціску масла, тэмпературы вады і амперметр — знаходзіліся пасярэдзіне, над крышкай капота на асобным авальным шчытку. Амаль плоская крышка капота адкідвалася назад і ў адкрытым становішчы ўтрымліваецца зашчапкай, размешчанай на столі кабіны. Ззаду за ёй — рычагі ўключэння пярэдняга моста і кіравання раздатачнай каробкай. Рычаг пераключэння перадач размешчаны вертыкальна ў пярэдняй частцы левай бакавіны капота рухавіка, побач з рулявой калонкай. Прывад пераключэння складаецца з двух пар цяг, якія злучаюць каробку перадач з механізмам і рычагом пераключэння.

Рухавік «УАЗ-450» — карбюратарны, радны, 4-х цыліндравы з вадкасным астуджэннем і працоўным аб’ёмам 2430 см³. Ад базавага рухавіка ГАЗ-69 гэты матор адрозніваўся павялічаным дыяметрам цыліндра (з 82 да 88 мм), карбюратарам К-22Ж, наяўнасцю шасцілопаснага вентылятара і радыятара ахалоджвання масла[3]. Прывад уключэння стартара — механічны, ад нажной педалі. Ёмістасць двух паліўных бакаў — па 48 л.

Каробка перадач — трохступеньчатая, з механічным прывадам выключэння счаплення. Раздатачная каробка — двухступеньчатая, з муфтай уключэння пярэдняга моста. Кіраванне каробкай перадач і раздатачнай каробкай ажыццяўлялася праз сістэму цяг з прамежкавымі рычагамі. Круцільны момант ад каробкі перадач да раздатачнай каробкі перадаецца праз прамежкавы карданны вал. Счапленне — узмоцненае, з націскнымі спружынамі вядучага дыска счаплення ад аўтамабіля ГАЗ-51.

Падвеска — залежная, рысорная з рычажна-поршневымі амартызатарамі. Пярэднія і заднія рысоры ўніфікаваныя.

Рабочыя тармазы — барабанныя, з гідраўлічным прывадам. Стаяначны тормаз — барабанны, размешчаны на раздатачнай каробцы і прыводзіўся ў дзеянне рычагом пры дапамозе гнуткага троса.

Акумулятарная батарэя размешчана за сядзеннем кіроўцы і прыкрыта крышкай. Для свабоднага доступу да яе адкідваецца сядзенне.

У электраабсталяванні санітарнай мадэлі «УАЗ-450А» былі ўжытыя фара-пражэктар, пярэдні і задні ліхтары асвятлення санітарнага знака, штэпсельная разетка прычэпа, 4 плафоны асвятлення санітарнага адсека, электрычны шклоачышчальнік. На аўтамабілях, якія вырабляліся да ліпеня 1960 года з “масай” злучаўся станоўчы полюс акумулятарнай батарэі.

Тэхнічныя характарыстыкі

УАЗ-450 УАЗ-450Д
Тып Фургон Бартавы грузавы аўтамабіль
Падрыхтаваная маса, кг 1745 1700
Дазволеная маса, кг 2645 2650
Габарытныя памеры, мм
(даўжыня × шырыня × вышыня)
4360 × 1940 × 2050 4405 × 2040 × 2070
Колавая база, мм 2300
Унутраныя памеры кузава, мм
(даўжыня × шырыня × вышыня)
2600 × 1870 × 420
Рухавік карбюратарны, радны, ніжнеклапанны, 4-х цыліндравы з вадкасным астуджэннем
Аб'ём, см³ 2430
Ступень сціску 6,6
Магутнасць 62 к.с. пры 3800 аб / хв
Каробка перадач механічная, 3-ступеньчатая, з сінхранізатарамі на II і III перадачах
Раздатачная каробка 2-ступеньчатая
Макс. хуткасць, км/г 90
Выдатак паліва, л/100 км 14,0
Памер шын 8,40-15

Статыстыка вытворчасці

Статыстыка выпуску[4]
195819591960196119621963196419651966
УАЗ-450 778406125016032011186721431882
УАЗ-450А 25026963500469547524895496043505
УАЗ-450Д 4121500143010001785210420383007

Усяго было выраблена 55 319 аўтамабіляў «УАЗ-450» розных мадыфікацый.

Зноскі

  1. К 60-летию семейства УАЗ-450. “Таблетка” вечной молодости. Часть 1. История медицинских “Буханок” в стандартном кузове. Советский период // mpark.pro (руск.)
  2. УАЗ рассказал об очередном уникальном автомобиле из прошлого (руск.) . abw.by (4 мая 2021). Праверана 4 мая 2021.
  3. АЛ №191, 2016, с. 11
  4. АЛ №191, 2016, с. 14

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1958
Катэгорыя·Аўтамабілі 1960-х
Катэгорыя·Фургоны
Катэгорыя·Аўтамабілі 1950-х
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі УАЗ