Тэрэнс Хіл (англ.: Terence Hill; сапраўднае імя Марыё Джыроці (іт. Mario Girotti); нар. 29 сакавіка 1939, Венецыя, Італія) — італьянскі акцёр і кінарэжысёр.
Марыё нарадзіўся 29 сакавіка 1939 года ў Венецыі, у сям’і італьянскага фармацэўта. З 1943 па 1945 год сям’я правяла на радзіме маці, у мястэчку Ломмач, Германія, ратуючыся ад бамбардзіровак Дрэздэна. Праз некаторы час Джыроці пераехалі ў Рым.