wd wp Пошук:

Тэрыялагічная школа

Навуковая сесія ў Украінскім навукова-даследчым процічумным інстытуце імя І. І. Мечнікава у г. Адэса (пасяджэнне XXIV Тэрыялагічнай школы)

Тэрыялагічная школа — назва прафесійнай і адукацыйнай сеткі, якая аб’ядноўвае спецыялістаў-тэрыёлагаў Украіны і сумежных краін (Беларусь, Польшча, РФ, Румынія і г.д.). Тэрыялагічная школа як супольнасць існуе ў двух формах — як сетка спецыялістаў і як штогадовая сустрэча.

Гістарычная даведка

Тэрыяшкола заснаваная як адна з секцый Украінскага тэрыялагічнага таварыства (УТТ) НАН Украіны увосень 1993 года (24.11.1993) агульным рашэннем трох інстытуцый: Украінскага тэрыялагічнага таварыства, Міністэрства аховы прыроды і Камісіі па запаведніках НАН Украіны. Пасля яе заснавання ў 1993 годзе і па сённяшнi дзеньТэрыяшкола з’яўляецца адной з галоўных форм дзейнасці УТТ. Адным з ініцыятараў стварэння (сумесна з А. Федорчэнкам, А. Кіселюком і В. Покіньчэрада) і кіраўніком Тэрыяшколы з’яўляецца Ігар Загараднюк, намеснік старшыні УТТ.

Першы інфармацыйны ліст (далей рэгулярныя рассылкі і з 2000 г. Бюлетэнь Novitates Theriologicae) разасланы 24.11.1993 г., першая (і ў далейшым штогадовая) канферэнцыя пад назвай школа-семінар, пачалася 03.10.1994 г. у Карпацкім біясферным запаведніку. Першы выпуск Прац Терыялагічнай школы выдадзены ў 1998 годзе і прэзентаваны на 5-й Тэрыяшколе на біястанцыі Харкаўскага ўніверсітэта. Сайт Украінскага тэрыялагічнага таварыства “Тэрыялагічная школа" заснаваны вясной 2003 году (25.05.2003 г.).

Уся дзейнасць Тэрыялагічнай школы трымаецца выключна на энтузіязме яе Савета і пастаянных удзельнікаў. Кожны наступны семінар Савет школы арганізуе ў іншым месцы, як правіла, у адным з прыродных альбо біясферных запаведнікаў ці Нацыянальных прыродных парках цi на біястанцыі аднаго з універсітэтаў. Значна радзей школы праходзяць у гарадах на базе універсітэтаў або прыродазнаўчых музеяў (12-я ў Луганску, 13-я ў Камянцы-Падольскім і 24-я ў Адэсе).

Задачы Тэрыяшколы

У адпаведнасці з ідэямі Тэрыяшколы, сфармуляванымі ў часопісе «Запаведная справа ва Украіне» (1999), развітымі на працягу наступных 24 школ-семінараў, ключавымі задачамі супольнасці з’яўляюцца:

Формы і схема працы

Удзельнікі XXIV Тэрыялагічнай школы падчас палявога выезду ў вярхоўі Куяльніцкага лімана ў Адэскай вобласці
Тэрыяшкола існуе ў двух асноўных формах: як сетка спецыялістаў (network) і як штогадовы семінар (workshop). Сетка ўключае больш за 200 рэспандэнтаў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Расіі, Малдовы, Румыніі, Венгрыі (па змяншэнні), семінар збірае каля 30–70 удзельнікаў і доўжыцца ў сярэднім 5 дзён.

Школа праходзіць па адзінай схеме, выкладзенай дэталёва на сайце таварыства Архівавана 25 студзеня 2018.. Яе галоўнымі асаблівасцямі з’яўляюцца:

  1. праца на працягу аднаго працоўнага тыдня (звычайна канец верасня ці пачатак кастрычніка),
  2. вылучэнне адной галоўнай тэмы года і два дні працы па гэтай тэме, у тым ліку лекцыі і майстар-класы,
  3. правядзенне штодзённых 1–2 круглых сталоў і майстар-класаў па традыцыйных і актуальных тэмах (ўлікі фауны, вядзенне баз дадзеных, ацэнкі стану папуляцый, ГІС-тэхналогіі і інш.),
  4. палявыя заняткі і экскурсіі з наведваннем маніторынгавых пляцовак, уліковых ліній і пр.,
  5. інфармацыйныя кірмашы, конкурсы «Новыя імёны ў тэрыялогіі», акцыі «Ноч кажаноў», «Год звера» і інш. формы актуалізацыі і дыскусіі па важных пытаннях развіцця тэрыялогіі і асветы.

Часопіс Тэрыяшколы

Часопіс Тэрыялагічнай школы — «Праці Теріологічної школи» (Proceedings of the Theriological School) — зарэгістраваны ў міжнародным цэнтры рэгістрацыі навуковых выданняў з ISSN 2312-2749 (print) і ISSN 2074-2274 (online).

Часопіс «ПТШ» ў 2016 годзе зацверджаны ДАК Украіны як прафесійнае выданне, у якім могуць публікавацца вынікі дысертацыйных даследванняў. Пачынаючы з 1998 года, выдадзена 15 тамоў сярэднім аб’ёмам каля 170–180 старонак кожны; у кожным томе размешчана ў сярэднім 18–22 артыкула[1]. Усе артыкулы праходзяць тры рэцэнзавання — першаснае ад рэдакцыі і два ў незалежных экспертаў (peer review)[2].

Інфармацыя пра кожны том выкладваецца ў сетцы Інтэрнэт на сайце Тэрыяшколы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Web of Science: кожны том і кожны артыкул маюць уласную хатнюю старонку з разгорнутым англійскім рэзюмэ (каля 1000 знакаў). У кожным артыкуле маюцца рэзюмэ, ключавыя словы, подпісы да табліц і малюнкаў і бібліяграфія, дубляваныя на англійскай мове. У кожным томе ад 1/4 да 1/3 прац (4–7 артыкулаў) прадстаўлены на англійскай мове.

На 22 кастрычніка 2020 года, згодна з профілем часопіса на Google Scholar, маецца 1623 цытавання 308 артыкулаў з ПТШ. Індэкс Гірша складае h = 16, індэкс i10 (колькасць артыкулаў, цытаваных не менш за 10 разоў) складае 40. Гэтыя паказчыкі з’яўляюцца даволі высокімі для многіх часопісаў[3].

Публікацыі пра Тэрыяшколу

Справаздачы аб кожнай штогадовай Тэрыяшколе публікуюцца ў разнастайных выданнях, у тым ліку «Весніку заалогіі» (8 паведамленняў), Бюлетэні «Novitates Theriologicae» (4 публікацыі), «Працах Тэрыяшколы» (не менш за 15 паведамленняў), навуковых весніках розных універсітэтаў (у прыватнасці Ужгарадскага, Львоўскага і Сумскага), штогодніку «Пытанні развіцця Крыма», разнастайных інтэрнэт-выданнях. Большасць з іх сабрана ў бібліятэцы сайта Тэрыяшколы ў раздзеле «Хронікі семінараў»[4].

Маецца значная колькасць выданняў і рэсурсаў, якія распавядаюць аб Терыяшколе. Напрыклад, на сайце Львоўскага універсітэта імя Івана Франка маецца рэпартаж пра працу 9-й школы, якая праходзіла ў запаведніку «Разточча» ў кастрычніку 2002 года[5]; ў часопісе «Пытанні развіцця Крыма» вядомы крымскі заолаг Альфрэд Дуліцкі зрабіў грунтоўны аналіз першых 10 гадоў існавання Тэрыяшколы (1993–2003)[6].

Інфармацыю аб Тэрыяшколе рэгулярна публікуе Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны (напрыклад, інфармацыя аб падрыхтоўцы і аб выніках 22 Тэрыяшколы ў Нацыянальным парку “Падольскія Товтры”[7][8]).

Нямала паведамленняў на сайтах юннацкiх цэнтраў (напрыклад пра 19 Тэрыяшколу ў Чарнаморскім біясферным запаведніку [9]) і універсітэтаў (напрыклад, аб 20 Тэрыяшколе ў Карпацкім Нацыянальным парку [10] ці аб 22 Тэрыяшколе на Падоллi [11]).

Існуе і некалькі відэаролікаў ад навасных тэлеканалаў, увагу якіх прыцягнулі і Терыяшколы. У прыватнасці, Нацыянальная ТРК Украіны ў кастрычніку 2017 года зрабіла рэпартаж пра 24 Терыяшколу ў Адэсе, на якой была прадстаўлена (цалкам традыцыйна) і дэлегацыя беларускіх калег [12].

Удзел беларускіх калег

У розныя гады ў працы Школы ўдзельнічалі прадстаўнікі БДУ, НАН Беларусі (Мінск), ГДУ (Гомель), Бярэзінскага запаведніка, Прыпяцкага нацыянальнага парка, а таксама некаторых грамадскіх арганізацый. Сярод іншых важных тэм, з якімі неаднаразова выступалі беларускія калегі, - ўкараненне генетычных метадаў даследвання відаў у практыку штодзённай працы навуковых цэнтраў у галіне аналізу біятычнай разнастайнасці. Такія лекцыі і круглыя сталы праводзіліся, у прыватнасці, на юбілейнай 20-й (Карпаты), 22-й (Падолле) і 24-й (Адэса) Тэрыяшколах [13][14][15]. Важнай і вельмі характэрнай асаблівасцю практычна ўсіх беларускіх калег-чальцоў Тэрыяшколы з’яўляецца іх актыўны ўдзел у даследваннях кажаноў, круглых сталах у рамках акцый “Ноч кажаноў”, майстар-класах дыягностыкі відаў і дэманстрацыйных адловах кажаноў і, адпаведна, навуковыя публікацыі на гэтую тэму.

Ёсць каля 15 публікацый беларускіх калег у матэрыялах тэрыялагічных школ. Іх сумарны ўнёсак у выданне ПТШ складае аб’ём аднаго паўнавартаснага тому. У прыватнасці, ёсць такія працы:

Такое супрацоўніцтва паміж спецыялістамі, акрамя навуковых, вырашае і не менш важныя гуманітарную і палітычную задачы: умацаванне гістарычна-сяброўскіх сувязяў, павагу і прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў.

Акцыя “Ноч кажаноў” у Беларусі

З 2012 г. штогод увосень мінскія тэрыёлагі ў супрацоўніцтве з ГА “АПБ” праводзяць так званую “Ноч кажаноў у Мінску”, якая з’яўляецца часткай міжнароднай акцыі “International Bat Night”. Гэтай падзеі традыцыйна прысвечана шмат рэпартажаў у мас-медыя [16][17][18]. Ноч кажаноў праходзіць пад патранажам Еўрапейскага пагаднення аб захаванні еўрапейскіх папуляцый кажаноў (EUROBATS).

Гл. таксама

Сысуны, або Млекакормячыя -- аб'екты даследавання тэрыёлагаў.

Спасылкі

Зноскі

  1. Загороднюк, І. Видання Українського теріологічного товариства та розвиток часопису Праці Теріологічної школи Архівавана 26 кастрычніка 2016. // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13. С. 114–142.
  2. Editorial Process // Proceedings of the Theriological School (website). 20.01.2018.
  3. Для параўнання, індэкс Гірша Віцебскага тэхналагічнага універсітэта і Віцебскага медуніверсітэта складае h = 8, профіляў іншых беларускіх выданняў у гугл-акадэміі не выяўлена зусім; Веснік заалогіі — h = 24, Studia Biologica — h = 12.
  4. Тэрыялагічная школа: хроніка штогадовых семінараў // Вэб-сайт Украінскага Тэрыялагічнаго таварыства НАН Украіны www.terioshkola.org.ua. 2018/01/19.
  5. Дев’ята Міжнародна теріологічна школа-семінар «Методики обліку теріофауни» Архівавана 27 жніўня 2016.
  6. Дулицкий А. І. Десятая Международная териологическая школа-семинар зоологов заповедников и биостационаров Украины(недаступная спасылка) // Вопросы развития Крыма. Симферополь, 2004. Вып. 15. С. 9–19.
  7. Стартує ХХІІ теріологічна школа-семінар у Національному природному парку “Подільські Товтри”(недаступная спасылка) // Мінэкалогіі Украіны (афіцыйны вэбсайт). 08.10.2015 р.
  8. У Національному прыроднаму парку «Подільські Товтри» працювала ХХІІ Теріологічна школа-семінар(недаступная спасылка) // Мінэкалогіі Украіны (афіцыйны вэбсайт). 29 жовтня 2015 р.
  9. XIX Теріологічна школа Архівавана 25 ліпеня 2021. // Центр еколого-натуралістичної творчості учнівської молоді Херсонської обласної ради. 2012/10/11.
  10. Зоологічний музей УжНУ взяв участь у ХХ Теріологічній школі // Зелене Закарпаття. Заповідна справа. 2013/10/28
  11. Мерзлікін, І. Р. XXІI Теріологічна школа-семінар “Здобування тварин на заповідних територіях” // Природничі науки: збірник наукових праць / Сумськ. пед. унів. – 2016. – Вип. 13. – С. 132–135.
  12. Теріошкола у м. Одеса. Жовтень 2017 // Національна суспільна телерадіокомпанія, України. Одеська регіональна дирекція; youtube, 2017/10/14.
  13. Коваль, Н., Загороднюк, І. Звіт про XX Теріологічну школу «Таксономічне різноманіття ссавців заповідних та природних територій» Архівавана 10 лютага 2018. // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13: 147–150.
  14. Дребет, М., Загороднюк, І. Звіт про роботу XXІІ Теріологічної школи «Здобування тварин на заповідних територіях» // // Праці Теріологічної Школи. 2017. Том 16 Архівавана 28 студзеня 2018.: 172–174.
  15. Ювілейна ХХ теріологічна школа-семінар в Карпатському НПП Архівавана 3 жніўня 2015. // Карпатський національний природний парк (офіційний вебсайт). 2013.
  16. 16 верасня — Ноч кажаноў! – Ахова птушак Бацькаўшчыны. Архівавана 18 кастрычніка 2016.
  17. 8 верасня з 18:00 да 22:00 у дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея пройдзе містычная ноч… кажаноў Архівавана 6 лютага 2018.
  18. “Ноч кажаноў” у Менску. – БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Тэрыялогія
Катэгорыя·Навуковыя таварыствы
Катэгорыя·Навука ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе