Значнасць прадмета артыкула пастаўленая пад сумненне. Падрабязнасці могуць быць на старонцы размоў.
|
Тэрыялагічная школа — назва прафесійнай і адукацыйнай сеткі, якая аб’ядноўвае спецыялістаў-тэрыёлагаў Украіны і сумежных краін (Беларусь, Польшча, РФ, Румынія і г.д.). Тэрыялагічная школа як супольнасць існуе ў двух формах — як сетка спецыялістаў і як штогадовая сустрэча.
Тэрыяшкола заснаваная як адна з секцый Украінскага тэрыялагічнага таварыства (УТТ) НАН Украіны увосень 1993 года (24.11.1993) агульным рашэннем трох інстытуцый: Украінскага тэрыялагічнага таварыства, Міністэрства аховы прыроды і Камісіі па запаведніках НАН Украіны. Пасля яе заснавання ў 1993 годзе і па сённяшнi дзеньТэрыяшкола з’яўляецца адной з галоўных форм дзейнасці УТТ. Адным з ініцыятараў стварэння (сумесна з А. Федорчэнкам, А. Кіселюком і В. Покіньчэрада) і кіраўніком Тэрыяшколы з’яўляецца Ігар Загараднюк, намеснік старшыні УТТ.
Першы інфармацыйны ліст (далей рэгулярныя рассылкі і з 2000 г. Бюлетэнь Novitates Theriologicae) разасланы 24.11.1993 г., першая (і ў далейшым штогадовая) канферэнцыя пад назвай школа-семінар, пачалася 03.10.1994 г. у Карпацкім біясферным запаведніку. Першы выпуск Прац Терыялагічнай школы выдадзены ў 1998 годзе і прэзентаваны на 5-й Тэрыяшколе на біястанцыі Харкаўскага ўніверсітэта. Сайт Украінскага тэрыялагічнага таварыства “Тэрыялагічная школа" заснаваны вясной 2003 году (25.05.2003 г.).
Уся дзейнасць Тэрыялагічнай школы трымаецца выключна на энтузіязме яе Савета і пастаянных удзельнікаў. Кожны наступны семінар Савет школы арганізуе ў іншым месцы, як правіла, у адным з прыродных альбо біясферных запаведнікаў ці Нацыянальных прыродных парках цi на біястанцыі аднаго з універсітэтаў. Значна радзей школы праходзяць у гарадах на базе універсітэтаў або прыродазнаўчых музеяў (12-я ў Луганску, 13-я ў Камянцы-Падольскім і 24-я ў Адэсе).
У адпаведнасці з ідэямі Тэрыяшколы, сфармуляванымі ў часопісе «Запаведная справа ва Украіне» (1999), развітымі на працягу наступных 24 школ-семінараў, ключавымі задачамі супольнасці з’яўляюцца:
Школа праходзіць па адзінай схеме, выкладзенай дэталёва на сайце таварыства Архівавана 25 студзеня 2018.. Яе галоўнымі асаблівасцямі з’яўляюцца:
Часопіс Тэрыялагічнай школы — «Праці Теріологічної школи» (Proceedings of the Theriological School) — зарэгістраваны ў міжнародным цэнтры рэгістрацыі навуковых выданняў з ISSN 2312-2749 (print) і ISSN 2074-2274 (online).
Часопіс «ПТШ» ў 2016 годзе зацверджаны ДАК Украіны як прафесійнае выданне, у якім могуць публікавацца вынікі дысертацыйных даследванняў. Пачынаючы з 1998 года, выдадзена 15 тамоў сярэднім аб’ёмам каля 170–180 старонак кожны; у кожным томе размешчана ў сярэднім 18–22 артыкула[1]. Усе артыкулы праходзяць тры рэцэнзавання — першаснае ад рэдакцыі і два ў незалежных экспертаў (peer review)[2].
Інфармацыя пра кожны том выкладваецца ў сетцы Інтэрнэт на сайце Тэрыяшколы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Web of Science: кожны том і кожны артыкул маюць уласную хатнюю старонку з разгорнутым англійскім рэзюмэ (каля 1000 знакаў). У кожным артыкуле маюцца рэзюмэ, ключавыя словы, подпісы да табліц і малюнкаў і бібліяграфія, дубляваныя на англійскай мове. У кожным томе ад 1/4 да 1/3 прац (4–7 артыкулаў) прадстаўлены на англійскай мове.
На 22 кастрычніка 2020 года, згодна з профілем часопіса на Google Scholar, маецца 1623 цытавання 308 артыкулаў з ПТШ. Індэкс Гірша складае h = 16, індэкс i10 (колькасць артыкулаў, цытаваных не менш за 10 разоў) складае 40. Гэтыя паказчыкі з’яўляюцца даволі высокімі для многіх часопісаў[3].
Справаздачы аб кожнай штогадовай Тэрыяшколе публікуюцца ў разнастайных выданнях, у тым ліку «Весніку заалогіі» (8 паведамленняў), Бюлетэні «Novitates Theriologicae» (4 публікацыі), «Працах Тэрыяшколы» (не менш за 15 паведамленняў), навуковых весніках розных універсітэтаў (у прыватнасці Ужгарадскага, Львоўскага і Сумскага), штогодніку «Пытанні развіцця Крыма», разнастайных інтэрнэт-выданнях. Большасць з іх сабрана ў бібліятэцы сайта Тэрыяшколы ў раздзеле «Хронікі семінараў»[4].
Маецца значная колькасць выданняў і рэсурсаў, якія распавядаюць аб Терыяшколе. Напрыклад, на сайце Львоўскага універсітэта імя Івана Франка маецца рэпартаж пра працу 9-й школы, якая праходзіла ў запаведніку «Разточча» ў кастрычніку 2002 года[5]; ў часопісе «Пытанні развіцця Крыма» вядомы крымскі заолаг Альфрэд Дуліцкі зрабіў грунтоўны аналіз першых 10 гадоў існавання Тэрыяшколы (1993–2003)[6].
Інфармацыю аб Тэрыяшколе рэгулярна публікуе Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны (напрыклад, інфармацыя аб падрыхтоўцы і аб выніках 22 Тэрыяшколы ў Нацыянальным парку “Падольскія Товтры”[7][8]).
Нямала паведамленняў на сайтах юннацкiх цэнтраў (напрыклад пра 19 Тэрыяшколу ў Чарнаморскім біясферным запаведніку [9]) і універсітэтаў (напрыклад, аб 20 Тэрыяшколе ў Карпацкім Нацыянальным парку [10] ці аб 22 Тэрыяшколе на Падоллi [11]).
Існуе і некалькі відэаролікаў ад навасных тэлеканалаў, увагу якіх прыцягнулі і Терыяшколы. У прыватнасці, Нацыянальная ТРК Украіны ў кастрычніку 2017 года зрабіла рэпартаж пра 24 Терыяшколу ў Адэсе, на якой была прадстаўлена (цалкам традыцыйна) і дэлегацыя беларускіх калег [12].
У розныя гады ў працы Школы ўдзельнічалі прадстаўнікі БДУ, НАН Беларусі (Мінск), ГДУ (Гомель), Бярэзінскага запаведніка, Прыпяцкага нацыянальнага парка, а таксама некаторых грамадскіх арганізацый. Сярод іншых важных тэм, з якімі неаднаразова выступалі беларускія калегі, - ўкараненне генетычных метадаў даследвання відаў у практыку штодзённай працы навуковых цэнтраў у галіне аналізу біятычнай разнастайнасці. Такія лекцыі і круглыя сталы праводзіліся, у прыватнасці, на юбілейнай 20-й (Карпаты), 22-й (Падолле) і 24-й (Адэса) Тэрыяшколах [13][14][15]. Важнай і вельмі характэрнай асаблівасцю практычна ўсіх беларускіх калег-чальцоў Тэрыяшколы з’яўляецца іх актыўны ўдзел у даследваннях кажаноў, круглых сталах у рамках акцый “Ноч кажаноў”, майстар-класах дыягностыкі відаў і дэманстрацыйных адловах кажаноў і, адпаведна, навуковыя публікацыі на гэтую тэму.
Ёсць каля 15 публікацый беларускіх калег у матэрыялах тэрыялагічных школ. Іх сумарны ўнёсак у выданне ПТШ складае аб’ём аднаго паўнавартаснага тому. У прыватнасці, ёсць такія працы:
Такое супрацоўніцтва паміж спецыялістамі, акрамя навуковых, вырашае і не менш важныя гуманітарную і палітычную задачы: умацаванне гістарычна-сяброўскіх сувязяў, павагу і прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў.
З 2012 г. штогод увосень мінскія тэрыёлагі ў супрацоўніцтве з ГА “АПБ” праводзяць так званую “Ноч кажаноў у Мінску”, якая з’яўляецца часткай міжнароднай акцыі “International Bat Night”. Гэтай падзеі традыцыйна прысвечана шмат рэпартажаў у мас-медыя [16][17][18]. Ноч кажаноў праходзіць пад патранажам Еўрапейскага пагаднення аб захаванні еўрапейскіх папуляцый кажаноў (EUROBATS).