wd wp Пошук:

Тэніс

Тэнісны матч. Уімблдон, 2006.

Тэніс — від спорту, у якім супернічаюць альбо два гульца («адзінкавая гульня»), альбо дзве каманды, якія складаюцца з двух гульцоў («парная гульня»). Мэта гульні — ракеткай адправіць мяч на бок суперніка так, каб той не змог яго адбіць, пры гэтым пры першым падзенні мяч не павінен вылецець за межы корта.

У сучаснага тэніса ёсць афіцыйная назва «лаўн-тэніс» (англ.: lawn — лужок) для адрознення ад рэал-тэніса (або «жа-дэ-пам», у французскім варыянце назвы) — больш старой разнавіднасці, у якую гуляюць у закрытых памяшканнях і на цалкам іншым тыпе корта. Тэніс з’яўляецца алімпійскім відам спорту.

Акрамя мiльёнаў гульцоў, мiльёнам людзей ва ўсiм свеце тэнiс спадабаецца як спорт для гледачоў, асаблiва ўраджваюць чатыры Гранд Слэм турнiры (часам iх называюць «галоўнымi»): Аўстрэлiан Оўпэн, Фрэнч Оўпэн, Умблдон i Ю. С. Оўпэн. Апошнiм часам асаблiва прыкметна як тэнic набывае прыхiльнiкаў ва Усходняй Еўропе i Далёкiм Усходзе.

Гісторыя

Жа-дэ-пам — старадаўні папярэднік тэніса.

Сучасны тэнic нарадзiўся ў Злучаным Каралеўстве пад канец 19 ст. як «лаўн-тэнiс» i меў даволi моцныя сувязi са старажытнай гульнёй у рэал-тэнiс. Пасля ўтварэння, тэнiс пачаў распаўсюджвацца сярод вышэйшага класа англамоўнага насельнiцтва, пакуль не ахaпiў увесь свет. Тэнic — гэта алiмпiйскi вiд спорту і ў яго гуляюць усе сацыяльныя ўзроўнi i ў любым узросце. Гэтым спортам можа займацца любы чалавек, якi здолен трымаць ракетку, у тым лiку i людзi ў iнвалiдных крэслах. У Злучаных Штатах праводзiцца спаборнiцтва каледжаў, якое арганiзуе Нацыянальная Асацыяцыя Атлетаў Каледжаў.

За выключэннем адаптацыi тай-брэйкера ў 1970-я, нiякiх сапраўдных змен у правiлах тэнiса не было з 1890-ых. Апошнім часам у прафесійны тэніc былі дададзены «імгненны паўтор» з cістэмай зварота балаў, калi гулец мае права абскардзіць прынятае суддзёй рашэнне па заліку бала.

Правілы

Гульцы (каманды) знаходзяцца па розныя бакі сеткі. Адзін з іх уводзіць мяч у гульню (выконвае падачу): пры гэтым мяч павінен папасць у супрацьлеглы ад падаючага малы квадрат корту. Другі гулец «прымае» падачу. Задача гульцоў — напраўляць мяч ударамі ракеткі на бок суперніка, пры гэтым пад час першага падзення мяч павінен папасці ў межы корту. Другі гулец павінен паспець адбіць мяч, пакуль той не ўпадзе на корт больш за адзін раз. Магчыма таксама ўдарыць па мячы, не чакаючы пакуль ён упадзе на корт — зыграць з лёту. Гулец, які зрабіў памылку, прайграе розыгрыш, а яго супернік набірае ачко.

Гульцам неабходна набіраць ачкі для таго, каб выйграць гейм (4 мяча: 15-30-40-гейм, але не менш розніцы ў 2 мячы). Гулец, які першым выйграў 6 геймаў (пры ўмове, што яго супернік выйграў не больш за 4 геймы), выйграе «сэт». Пасля ліку ў сеце 5:5 для яго выйгрыша неабходна выйграть два гейма запар. Калі сэт гуляецца з «тай-брэйкам» (гуляецца да 7 мячэй, але не меней розніцы ў два мячы), ён прызначаецца пры ліку ў сеце 6:6. Для перамогі матча неабходна выйграць 2 з 3 альбо 3 з 5 сетаў (у залежнасці ад рэгламента спаборніцтваў). Як толькі адзін з супернікай набірае неабходную колькасць выйгранных сэтаў, матч заканчваецца.

У афіцыйных матчах заўсёды прысутнічае суддзя, які для лепшага агляду корту сядзіць на ўзвышшы — вышцы, таму яго завуць суддзёй на вышцы. Судзе на вышцы могуць дапамагаць суддзі на лініі, якія вызначаюць ці прызямліўся мяч у межах корта.

З сезону 2006 года на турнірах WTA і ATP сталі афіцыйна ўжывацца сістэмы электроннага судзейства (Ястрабіны глаз). Такія сістэмы дазваляюць з высокай дакладнасцю вызначыць месца падзення мяча і тым самым знізіць колькасць судзейскіх памылак.

Тэнісная тэрміналогія

Беларускія тэнісісты

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Тэніс