wd wp Пошук:

Тэнаг

Тэна́г (стар.-грэч.: Τενάγης) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі, сын Геліяса і Роды[1], меў шэсць братоў і адну сястру (паводле Гесіёда — дзве сястры). Чатыры яго браты (Актый, Трыяп, Макарый (Макар) і Кандал) забілі яго з зайздрасці, бо Тэнаг быў больш за іх адораны ў астралогіі[2].

Калі злачынства было раскрыта, усе, хто браў удзел у забойстве, беглі з Родаса. Макарый — на Лесбас, Кандал — на Кос, Трыяп — у Карыю, а Актый — у Егіпет, дзе заснаваў горад Геліёпаль, які назваў у гонар свайго бацькі.

Іншыя браты (Охім і Керкаф), не прымалі ўдзелу ў забойстве, таму засталіся на Родасе.

Зноскі

  1. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 56, 5
  2. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 56; 57
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфы астравоў Эгейскага мора
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў