wd wp Пошук:

Тэль-аль-Убейд

Тэль-аль-Убейд (араб. تل العبيد‎‎) — помнік археалогіі на поўдні Ірака. Уяўляе сабою пагорак штучнага паходжання памерамі 500 м на 300 м.

Адкрыты ў 1919 г. брытанскімі археолагамі. Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1923 г. Яго даследаванне прывяло да адкрыцця культуры, што папярэднічала раннедынастычнаму перыяду Шумера. Ад назвы Тэль-аль-Убейда паходзіць найменне Убейдскага перыяда гісторыі Месапатаміі.

У раннедынастычны перыяд на месцы пагорка знаходзіўся горад, назва якога не захавалася. Ён быў пакінуты да XXVI ст. да н. э., пасля чаго валадар Ура ўзвёў на пагорке храм.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
  2. (unspecified title)doi:10.1007/978-1-4615-0023-0_37

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Шумер
Катэгорыя·Медны век
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Іраку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных