wd wp Пошук:

Тэль-Хацор

Тэ́ль-Хацо́р (іўр.: תֵּל חָצוֹר ; Асор) — самы вялікі біблейскі ўзгорак (тэль) на поўначы Ізраіля, размешчаны ў 6 км на поўнач ад Рош-Піны, на захадзе ад ракі Іардан. Тэль-Хацор ідэнтыфікуецца са старажытным горадам Хацор, важным палітычным і гандлёвым цэнтрам у даізраільскі перыяд.

Гісторыя

Горад згадваецца ў тэкстах Эблы (3 тыс. гадоў да н.э.), егіпецкіх папірусах (19 ст. да н.э.), тэкстах Мары (18 ст. да н.э.). У сярэдзіне II тыс. да н.э. горад уяўляў сабой буйны цэнтр, а яго цар быў «главою ўсіх царстваў гэтых» (Нав. 11:10), гэта значыць усяго паўночнага Ханаана. У выніку нашэсця старажытнаізраільскіх плямёнаў быў захоплены і спалены (Нав. 11:11). Аднак горад неўзабаве быў адноўлены, а ў эпоху Суддзяў яго жыхары (900 калясніц) нанеслі ізраільцянам контрудар, так што тыя на 20 гадоў прызналі над сабой вяршэнства асорскага цара (Суд. 4:2-4). Затым каля 1258 года да н.э. горад быў другі раз разбураны ізраільскімі паўстанцамі[1]. Умацаваны пры цары Саламоне. У 732 годзе да н.э., як і іншыя гарады Галілеі, быў разбураны Асірыяй (4Цар. 15:29). Аднак жыццё ў Хацоры працягвалася і у II—III стст. да н.э., у эліністычны перыяд, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі ў запаведніку Тэль Хацор.

Хацор (Hazor) на паўночна-усходняй мяжы Ханаана

Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1928 года[2]

У кібуцы Аелет-ха-Шахар ёсць музей, прысвечаны артэфактам, знойдзеным у гэтым узгорку. У наш час момант раскопкі Тэль-Хацор працягваюцца.

У ліпені 2013 года супрацоўнікамі і студэнтамі Яўрэйскага Універсітэта ў Іерусаліме падчас раскопак у Тэль-Хацор, былі выяўлены фрагменты егіпецкага сфінкса. Гэта — першы сфінкс, знойдзены на тэрыторыі краіны. На лапах сфінкса — надпіс, прысвечаная егіпецкаму фараону Місерынусу, аднаму з будаўнікоў пірамід Гізы. Гэта таксама першы сфінкс, прысвечаны Місерынусу[3].

У 2005 годзе Тэль-Хацор быў унесены ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

  1. Вывучэнне Бібліі ў святле археалогіі
  2. Попел у спадчыну
  3. У Ізраілі адкапалі егіпецкага сфінкса(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2013. Праверана 11 ліпеня 2013.

Спасылкі

Артыкул «Хацор» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Ізраілі
Катэгорыя·Гарады Ханаана
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Ізраілі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Галілея
Катэгорыя·Біблейскія месцы