wd wp Пошук:

Тэгенарыя дэрамі

Выгляд з брушнога боку. Бачны падоўжаныя павуцінныя бародаўкі

Тэгенарыя дэрамі (Tegenaria domestica) — від павукоў сямейства лейкавыя (Agelenidae), блізкі родзіч Tegenaria agrestis.

Апісанне

Самка дасягае памера 7-12 мм, самец ад 6 да 9 мм. Цела жаўтаватай афарбоўкі з бурым малюнкам.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны па ўсім свеце.

Ёсць меркаванне, што гэты від быў завезены ў Амерыку брытанскімі каланістамі[1].

Асаблівасці біялогіі

Часта пасяляецца ў жытле чалавека. Будуе варонкападобныя сеткі. Яд дамавы павук вывучаны недастаткова. Ёсць сведчанні, што ўкус тэгенарыі, калі яна здольная пракусіць скуру, не выклікае адчувальных наступстваў[2][3].

Зноскі

  1. Barn Funnel Weaver Spider - Arachnides Reference Library - redOrbit(недаступная спасылка)
  2. Мои домовые пауки / Пауки в саду / Главная / Imago Garden (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
  3. sverlovshik - Некоторые пауки России (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 13 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Лейкавыя павукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павукападобныя Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1757 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Павукападобныя Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі