wd wp Пошук:

Лейкавыя павукі

Ле́йкавыя павукі́ (Agelenidae) — сямейства павукоў.

Апісанне

Цела ўкрыта перыстымі валаскамі, цёмна-карычневае, чырванавата-карычневае, зрэдку жаўтаватае. Самцы амаль не адрозніваюцца ад самак.

Пашырэнне

У сусветнай фаўне налічваецца каля 500 відаў. У Беларусі найбольш вядомыя прадстаўнікі з родаў агелена (Agelena), тэгенарыя (Tegenaria) і павук-серабранка (Argyroneta aquatica). Жывуць у траве, лясным подсціле, пад камянямі, карой дрэў, у стаячых вадаёмах, зарослых воднымі раслінамі.

Асаблівасці біялогіі

Лоўчыя сеткі падобныя да лейкі (адсюль назва), трубка якой служыць сховішчам і гняздом на перыяд размнажэння (у павука-серабранкі лейка трансфармавана ў падводны каўпак).

Яйцавы кокан сачавіцападобны, змяшчае 50—60 яец, часта абкладзены звонку кавалачкамі драўніны; ахоўваецца самкай. Перыяд размнажэння ад мая да верасня—кастрычніка, аднак палаваспелыя асобіны, напрыклад, агелены лабірынтавай (Agelena labyrinthica), адзначаюцца толькі ўвосень.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лейкавыя павукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта