wd wp Пошук:

Тэафіл Алендскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алендскі. Тэафіл Алендскі (? — пам. 1707/1708[1]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік мачулінскай галіны роду.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын суддзі земскага ваўкавыскага Юрыя і Юстыны Быхавец[1]. Стаў уладальнікам маенткаў Мачульна, Рось-Харашкоўшчына, Рось-Ваўкоўшчына Калантаеўская, Гнезна, пляцаў у Ваўкавыску і інш. На 1690 год Тэафіл Алендскі па выплаце падаткаў згодна колькасці дымаў лічыўся на 4-ым месце сярод шляхты Ваўкавыскага павета[2].

Харунжы, падкаморы, а пасля і маршалак ваўкавыскі, староста дзякаўскі і жыліцкі (1683), маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1686), дзяржаўца мастоўскі (1697—1698), пасол да элекцый каралеў Яна III (1674) і Аўгуста II (1697)[1][2].

У час грамадзянскай вайны 1696—1702 гадоў праціўнік Сапегаў, удзельнічаў на чале ваўкавыскай шляхты ў бітве пад Алькенікамі. Актыўны дзеяч кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім, апякун збору ў радавым маёнтку Мачульна; дырэктар сінодаў літоўскай правінцыі ў Вільні (1680 і 1681), Жупранах (1693) і Беліцы (1694)[1].

Сям’я

Двойчы жанаты. Першая жонка Алена Маклок герба «Граблі», дачка суддзі гродскага навагрудскага, з якой узяў шлюб каля 1666 года. Дзеці[1][2]:

Другая жонка — Ефрасіння Палубінская герба «Палубінскі», дачка ваяводы навагрудскага. Ад яе меў дачок[1][2]:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Алендзкі
  2. 1 2 3 4 Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі. «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Маршалкі земскія ваўкавыскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Алендскія
Катэгорыя·Алендскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1707 годзе
Катэгорыя·Постаці вялікалітоўскага пратэстанцтва
Катэгорыя·Харунжыя ваўкавыскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1708 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падкаморыя ваўкавыскія
Катэгорыя·Старосты жыліцкія
Катэгорыя·Дзяржаўцы мастоўскія
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Старосты дзякаўскія