wd wp Пошук:

Тэатр Масіма

Тэатр Масіма

Тэатр Масіма (італ.: Teatro Massimo) — оперны тэатр у Палерма, размешчаны на плошчы Вердзі. Сваю назву ён атрымаў у гонар караля Віктара Эмануіла II. Ён з’яўляецца найбуйнейшым у Італіі і адным з самых вялікіх у Еўропе, які славіцца пры гэтым сваёй цудоўнай акустыкай.

У 1864 годзе па ініцыятыве мэра Палерма быў аб’яўлены міжнародны конкурс на праект будаўніцтва буйнога опернага тэатра ў горадзе, які павінен быў упрыгожыць аблічча сталіцы, і нагадваў пра нядаўні нацыянальным адзінстве Італіі. У выніку архітэктарам быў прызначаны Джавані Батыста Піліпа Базыль, які пачаў будаўніцтва 12 студзеня 1874 года. Пасля першых этапаў пабудовы будаўніцтва было замарожана на 8 гадоў, і толькі ў 1890 годзе яно зноў аднавілася. Праз год пасля гэтага Базыль памёр і яго справу працягнуў яго сын Эрнэста. 16 мая 1897 года, праз 22 гады пасля закладкі падмурка, тэатр адкрыўся для аматараў оперы, прэзентаваўшы ў той дзень оперу Джузэпэ Вердзі «Фальстаф», дырыжорам якой быў Леапольда Муньоне.

Базыль быў натхнёны старажытнай сіцылійскай архітэктурай і такім чынам тэатр быў збудаваны ў неакласічным стылі, уключаючы элементы грэцкіх храмаў. Глядзельная зала, выкананы ў стылі позняга рэнесансу ў класічнай форме падковы з сямю ложамі, месціць у сябе 3000 чалавек. Скульптуры бюстаў вялікіх кампазітараў для тэатра вылепіў італьянскі скульптар Джуста Ліва і яго сыны.

У 1974 годзе тэатр быў зачынены на поўную рэстаўрацыю, але з-за палітычнай нестабільнасці ў тыя гады і карупцыі, яна зацягнулася на 23 гады. 12 мая 1997 года, за чатыры дні да стагадовага юбілею, тэатр зноў быў адкрыты, але новы оперны сезон пачаўся толькі праз два гады. Увесь гэты час оперныя пастаноўкі мясцовай трупы паказваліся ў двух невялікіх тэатрах па суседстве.

Цікавыя факты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Оперныя тэатры Італіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палерма
Катэгорыя·Тэатры балета Італіі
Катэгорыя·Тэатры, заснаваныя ў 1897 годзе