wd wp Пошук:

Тэарэма Онсагера

Тэарэ́ма О́нсагера, ці суадносіны ўзаемнасці — адна з асноўных тэарэм тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Устанаўлівае сувязь паміж кінетычнымі каэфіцыентамі, якія вызначаюць інтэнсіўнасць перакрыжаваных працэсаў пераносу (гл. з’явы пераносу), а таксама паміж каэфіцыентамі перакрыжаваных хімічных рэакцый.

Напрыклад, тэарэма апісвае ўзнікненне патоку рэчыва пад уздзеяннем градыента тэмпературы (тэрмадыфузія) і наадварот — патоку цеплаты пад уздзеяннем градыента канцэнтрацыі (эфект Дзюфура), тэрмаэлектрычныя з’явы (з’ява Зеебека і эфект Пельцье).

Вынікае з мікраскапічнай абарачальнасці руху часціц (незалежнасці ўраўненняў, якія апісваюць іх рух, ад змены знака часу).

Устаноўлена Л. Онсагерам (1931).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тэрмадынаміка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нераўнаважная тэрмадынаміка
Катэгорыя·Фізічная хімія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Фізічныя тэарэмы