wd wp Пошук:

Тэадор Петэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Петэрсан.

Тэадор Петэрсан (шведск.: Teodor Peterson; нар. 1 мая 1988, Умеа) — шведскі лыжнік, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, сярэбраны прызёр у спрынце, а таксама бронзавы прызёр у камандным спрынце на Алімпійскіх гульнях у Сочы 2014 года. Спецыялізаваўся на спрынтарскіх гонках.

У Кубку свету Петэрсан дэбютаваў у 2009 годзе, у студзені 2010 года ўпершыню трапіў у дзясятку найлепшых на этапе Кубка свету. 25 лістапада 2011 года атрымаў першую перамогу ў рамках Кубка свету, выйграўшы спрынтарскую гонку класічным ходам на этапе ў Куусама. На яго рахунку 12 трапленняў на подыум на этапах Кубка свету. Найлепшым дасягненнем Петэрсана ў агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 36-е месца ў сезоне 2009/10.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стаў 11-м у спрынце і 15-м у камандным спрынце.

За сваю кар’еру удзелу ў чэмпіянатах свету не прымаў. У сакавіку 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лыжнікі Швецыі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Умеа
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе