wd wp Пошук:

Тэадор Кітэльсен

Тэадор Северын Кі́тэльсен (нарв.: Theodor Severin Kittelsen, 27 красавіка 185721 студзеня 1914) — нарвежскі мастак, графік і ілюстратар, знакаміты сваімі пейзажамі і малюнкамі на міфалагічныя сюжэты, у першую чаргу выявамі троляў.

Біяграфія

Тэадор нарадзіўся ў маленькім гарадку Крагерэ[no] (Kragerø) у сям’і купца Ёханеса Кітэльсена і яго жонкі Гурыянэ, другім з васьмі дзяцей. З дзіцячага ўзросту ён пачаў маляваць. Паколькі бацька рана памёр, Кітэльсен з ранняга ўзросту быў вымушаны працаваць. У тым ліку ён на кароткі час ездзіў у сталіцу Нарвегіі Крысціянію працаваць вучнем маляра.

Калі Кітэльсен працаваў вучнем гадзіншчыка, яго гаспадар пазнаёміў Кітэльсена з заможным мецэнатам і аматарам мастацтва Дыдэрыхам Марыем Олам[no] (Diderich Maria Aall), які дапамог яму паступіць у школу мастацтваў у Крысціяніі і аплаціў навучанне. Кітэльсен вучыўся ў Крысціяніі два гады, пасля чаго адправіўся ў Мюнхен, каб працягнуць навучанне, ізноў за кошт Ола.

Праз тры гады ў Кітэльсена пачаліся фінансавыя цяжкасці, з-за таго, што Ол больш не мог яго забяспечваць. Карціны прыносілі мала грошай. У выніку ён вымушаны быў вярнуцца ў Нарвегію. Тады ж Кітэльсен адслужыў у арміі. Пасля арміі дзякуючы стыпендыі ён на кароткі час змог паехаць у Парыж, а затым ізноў у Мюнхен. У 1883 годзе Кітэльсен разам з нарвежскімі мастакамі Эрыкам Верэншолем і Ота Людвігам Сіндынгам[ru] атрымаў заказ на ілюстрацыі да трохтамовага выдання нарвежскіх народных казак.

Паколькі Кітэльсен вельмі сумаваў па радзіме, у 1887 годзе ён вярнуўся ў Нарвегію і больш яе не пакідаў. Ён атрымаў працу наглядчыка маяка[en] на востраве Скомвер (Skomvær, Лафатэнскія астравы). Мясцовая прырода натхніла яго на стварэнне некалькіх серый малюнкаў, якія былі выдадзены асобнымі кнігамі (тэксты напісаў таксама Кітэльсен): «Жыццё ў цяжкіх абставінах» (Fra Livet i de smaa Forholde, 1890), «З Лафатэнскіх астравоў» (Fra Lofoten, 1890-1891) і «Вядзьмарства» (Troldskab, 1892).

У 1889 годзе Кітэльсен пазнаёміўся з дзяўчынай па імі Інга Крысцінэ Даль (Inga Kristine Dahl), якая была на дзесяць гадоў маладзейшай за яго. Вельмі хутка яны ажаніліся.

У сярэдзіне 1890-х гадоў Кітэльсен стварыў сваю самую знакамітую кнігу — «Чорная смерць» (нарв.: Svartedauen). Кніга была прысвечана эпідэміі чумы, якая прайшла па ўсёй Еўропе ў сярэдзіне XIV стагоддзя і стала прычынай смерці мільёнаў чалавек, у тым ліку спустошыўшы Нарвегію.

Увосень 1907 года Кітэльсен здзесніў паездку ў гарады Нутадэн і Р’юкан для агляду выдатных прамысловых і энергетычных новабудоўляў кампаніі «Норск Гідра», пасля якой на працягу канца 1907-га і пачатку 1908 года піша серыю карцін «Казкі вадаспаду» — пяць вялікіх акварэляў, якія ў казачнай форме распавядаюць гісторыю гэтага будаўніцтва.

У 1908 годзе Кітэльсен быў узнагароджаны Ордэнам Святога Олафа — найвышэйшай узнагародай Нарвегіі. У 1911 годзе ён напісаў аўтабіяграфію «Людзі і тролі, успаміны і мроі. Аўтабіяграфія» (Folk og Trold, minder og drømme. Selvbiografi).

У сучаснай культуры

Шматлікія нарвежскія блэк-метал гурты (напрыклад Burzum і Carpathian Forest) выкарыстоўвалі некаторыя карціны Кітэльсена для афармлення вокладак сваіх альбомаў.

Галерэя

Ілюстрацыі з кнігі «Чорная смерць» (Svartedauen)

Бібліяграфія

Кнігі, выдадзеныя Кітэльсенам:

Кнігі, ілюстраваныя Кітэльсенам:

Зноскі

  1. Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 3 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1914 годзе
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэлемарку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Нарвегіі
Катэгорыя·Ілюстратары казак
Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0