Тэадорас Калакатроніс (грэч.: Θεόδωρος Κολοκοτρώνης; 3 красавіка 1770 — 4 лютага 1843) — грэчаскі генерал і лідар у вайне за незалежнасць (1821—1829) ад Асманскай імперыі. Найбольшым поспехам Калакатроніса была перамога над асманскай арміяй на чале з Махмудам Драмалі Пашам у бітве пры Дэрвенакіі ў 1822 годзе. У 1825 годзе ён быў прызначаны галоўнакамандуючым грэчаскімі ўзброенымі сіламі на Пелапанесе. Сёння Калакатроніс уваходзіць у лік самых шаноўных герояў вайны за незалежнасць.