wd wp Пошук:

Тыцыян Юстынавіч Табідзэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Табідзэ.

Тыцыян Юстынавіч Табідзэ (груз. ტიციან ტაბიძე; 21 сакавіка (2 красавіка) 1895, сяло Чквішы, Кутаіская губерня- 16 снежня 1937) — грузінскі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сельскага святара. З 1905 года вучыўся ў Кутаіскай гімназіі - там жа, дзе і У. У. Маякоўскі. Рана пачаў пісаць вершы, з 6 класа гімназіі (1912 год) друкаваў вершы і пераклады рускіх і французскіх паэтаў на грузінскую мову - спачатку ў кутаіскіх газетах, а затым і ў тыфліскіх.

Скончыў у 1917 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У Маскве зблізіўся з рускімі сімвалістамі. Адзін з арганізатараў грузінскай сімвалісцкай групы «Блакітныя рогі» (1915), рэдагаваў орган гэтай групы «Барыкады». Кожнага паэтычнага госця Тбілісі першымі сустракалі, як правіла Тыцыян Табідзэ і Паала Яшвілі. Табідзэ ў гэтых адносінах працягваў традыцыю славутага паэта Аляксандра Чаўчавадзэ.

У верасні 1924 яны сустрэлі Сяргея Ясеніна. У 1931 годзе Грузію наведаў Барыс Пастарнак, дзе і адбылася гістарычная сустрэча двух паэтаў, якія сталі блізкімі сябрамі. У пачатку 1937 года ў Маскве і Ленінградзе прайшлі творчыя вечары Тыцыяна Табідзэ; у тым жа годзе ён быў рэпрэсаваны, расстраляны 16 снежня 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.

На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Максім Лужанін[2].

Зноскі

  1. Перапіска, публіцыстыка, планы сачыненняў, вершы на выпадак
  2. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Грузінскамоўныя паэты
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Пакараныя смерцю пісьменнікі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кутаіскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Тбілісі
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя